Леанід Сямёнавіч Персіянінаў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Сямёнавіч Персіянінаў (18 [31] жніўня 1908 — 27 снежня 1978) — савецкі акушэр-гінеколаг , Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзеяч навукі БССР, акадэмік АМН СССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Леанід Сямёнавіч Персіянінаў нарадзіўся ў сяле Старым Вяземскага павета (цяпер — Сафонаўскі раён, Смаленская вобласць) у сям’і селяніна. У 1925 годзе скончыў сярэднюю школу; у 1925—1928 гадах — студэнт медыцынскага факультэта Смаленскага ўніверсітэта. У 1931 годзе скончыў 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут .
Пачатак навуковай кар’еры
У 1931—1936 гадах — участковы ўрач, галоўны ўрач раённай бальніцы, загадчык раённага аддзела аховы здароўя ў Кастрамской вобласці. У 1936—1938 гадах — аспірант акушэрска-гінекалагічнай клінікі Казанскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1937 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 1938—1941 гадах — асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Казанскага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Вялікая Айчынная вайна
У гады Вялікай Айчыннай вайны вядучы хірург палявых рухомых шпіталяў (Волхаўскі, 2-й Прыбалтыйскі франты), 1941—1945. Член ВКП (б) з 1943 г.
Вяртанне ў навуку
- 1945—1951 — дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Казанскага інстытута ўдасканалення ўрачоў;
- 1947 — прысвоена вучонае званне дацэнт;
- 1950 — прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук.
- 1951—1958 — загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута;
- 1951 — прысвоена вучонае званне прафесар;
- 1958—1967 — загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута;
- 1960 — абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1965 годзе — акадэмікам АМН СССР;
- 1967—1978 — дырэктар Усесаюзнага НДІ акушэрства і гінекалогіі Міністэрства аховы здароўя СССР;
- 1967—1978 — адначасова загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута .
Памёр у Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках, у скульптурнай кампазіцыі надмагілля паказаны з немаўлём на руках.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковая дзейнасць ахоплівае шырокі круг праблем.
- Вывучаў дзеянне стрэптацыду пры септычных захворваннях у клініцы і эксперыменце (кандыдацкая дысертацыя, 1937), ролю гумаральных фактараў у наступленні родаў (доктарская дысертацыя, 1950).
- Працаваў над праблемамі прафілактыкі і лячэння цяжкай акушэрскай паталогіі. Аўтар манаграфіі «Разрывы маткі», 1952, 1954; глаў і раздзелаў па праблеме родавага траўматызму маткі ў шматтомных дапаможніках для лекараў «Акушэрскі семінар», 1956; «Акушэрскія семінары», 1957, 1969.
- Вывучаў пытанні абязбольвання пры акушэрскіх і гінекалагічных аператыўных умяшаннях («Мясцовая анестэзія па Вішнеўскаму пры гінекалагічных аперацыях», 1955), у тым ліку магчымасці электраанальгезіі. Сааўтар манаграфіі «Абязбольванне пры акушэрска-гінекалагічных аперацыях», 1965 і «Электраанальгезія ў акушэрстве і гінекалогіі», 1978.
- Працаваў над праблемамі інфузійнай тэрапіі («Аб ужыванні ўнутрыартэрыяльных уліванняў у акушэрскай практыцы пры вострай кровастраце ў жанчын і пры асфіксіі ў нованароджаных», 1955) Аўтар манаграфіі «Унутрыартэрыяльнае пераліванне крыві ў акушэрска-гінекалагічнай практыцы», 1955.
- Паспяхова працаваў над праблемамі антэ- і інтранатальнай аховы плоду, ацэнкі яго стану з дапамогай сучасных сродкаў кантролю за праявамі фізічных функцый. Апублікаваў манаграфіі «Асфіксія плоду і нованароджанага», 1967; «Дыхальная функцыя крыві плоду ў акушэрскай клініцы», 1971; «Амніяскапія ў акушэрскай практыцы», з суаўт., 1973. За цыкл работ па антэнатальнай прафілактыцы захворванняў плоду і перынатальнай смяротнасці ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР, 1968.
- Вялікую колькасць работ прысвяціў праблеме ўдасканалення аператыўнай тэхнікі ў акушэрстве і гінекалогіі. Апублікаваў дапаможнік «Аператыўная гінекалогія», 1976.
- Унёс значны ўклад у вырашэнне праблем арганізацыі і ўдасканалення акушэрска-гінекалагічнай дапамогі ў БССР, СССР, падрыхтоўкі навукова-практычных кадраў.
- Аўтар больш за 400 навуковых прац, 26 з якіх — неаднаразова перавыдаваліся манаграфіі і фундаментальныя кіраўніцтвы для студэнтаў і ўрачэй. Многія навуковыя працы апублікаваныя за мяжой.
- Кіраваў выкананнем 51 доктарскай, 81 кандыдацкай дысертацый, у тым ліку навукоўцамі іншых краін (Алжыр, Афганістан, Германія, Ліван, Манголія, Сірыя). Арганізаваў і правёў значную колькасць навуковых з’ездаў і канферэнцый, прэзідэнт VII Міжнароднага кангрэса акушэраў-гінеколагаў, Масква, 1973.
- Старшыня Беларускага і Усесаюзнага навуковых таварыстваў акушэраў-гінеколагаў; галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя БССР і СССР; старшыня вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР; адказны рэдактар аддзела Вялікай медыцынскай энцыклапедыі; член Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР, рэдакцыйных калегій шэрагу часопісаў, у тым ліку «Ахова здароўя Беларусі».
- Дэпутат Мінскага гарадскога савета, 1953—1959, Маскоўскага гарадскога савета, 1967—1971.
- Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі акушэраў-гінеколагаў; ганаровы член навуковых медыцынскіх таварыстваў Чэхаславакіі, Югаславіі, Балгарыі, Германіі, Польшчы, Венгрыі; ганаровы доктар Будапешцкага універсітэта імя І. Земельвайса.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads