Леапольд Гадоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леапольд Гадоўскі
Remove ads

Леапольд Гадоўскі (13 лютага 1870, Жослі, Віленская губерня (цяпер Жаслей, Літва) — 21 лістапада 1938, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі піяніст [8], педагог (фартэпіяна) і кампазітар .

Хуткія факты Леапольд Гадоўскі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў В. Баргіля і Э. Рударфа ў Вышэйшай школе музыкі ў Берліне (1884) і ў К. Сен-Санса ў Парыжы. З дзяцінства шмат канцэртаваў (упершыню — ў 1879 у Вільні). Выкладаў у Чыкагскай і Філадэльфійскай кансерваторыях (1894—1900), кіраваў Школай майстэрства ў Акадэміі музыкі ў Вене (1909-14). З 1914 жыў у Нью-Ёрку.

Творчасць

Як піяніст праславіўся выключным тэхнічным майстэрствам, тонкасцю і яснасцю ў перадачы найскладаных па фактуры твораў. Вядомы як аўтар транскрыпцыі галоўным чынам твораў французскіх клавесіністаў (Ж. Б. Люлі, Ж. Ф. Рамо і інш), сюіт І. С. Баха, эцюдаў Ф. Шапена, вальсаў І. Штрауса і многіх іншых. Быў складальнікам і рэдактарам зборніка п’ес педагагічнага рэпертуару для фартэпіяна. Гадоўскі — аўтар твораў для фартэпіяна, у тым ліку п’ес для левай рукі; напісаў артыкул аб фартэпіяннай музыцы для левай рукі.

Remove ads

Зноскі

1. Leopold Godowsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Leopold Godowsky // Musicalics

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. Годовский Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Годовский Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

6. Find a Grave — 1996.

7. Jean-Pierre Thiollet, 88 notes pour piano solo, "Solo nec plus ultra", Neva Editions, 2015, 50. ISBN 978 2 3505 5192 0.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads