Жослі
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жо́слі[2][3], таксама Жаслей[крыніца?] (літ.: Žasliai) — мястэчка ў Кайшадорыскім раёне Ковенскага павета Літвы, на беразе возера Жослі. Адміністрацыйны цэнтр Жаслейскай сянюніі.
Месцяцца за 9 км ад Кайшадорыса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Remove ads
Гісторыя
Паводле падання, запісанага Мацеем Стрыйкоўскім, легендарны князь Кукавойт паставіў каля возера Жослі на ўспамін пра сваю маці Паяту яе драўляную фігуру, якую мясцовы люд лічыў багіняй; калі фігура спарахнела, на тым месцы выраслі ліпы, якія таксама лічыліся богам[4].
У XV стагоддзі — ва ўладанні Нацаў. Ян Нац заснаваў парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Святых Яна і Барбары. Відаць, у канцы стагоддзя перайшлі да Гаштольдаў. У 1557 годзе згадваецца як гаспадарскае ўладанне, цэнтр воласці Троцкага павета. У 1582 годзе вялікі князь перадаў Жосленскую дзяржаву ў валоданне Лукашу Ленскаму. На Радзівілаўскай карце (1613) пазначана як мястэчка. У XVIII стагоддзі — цэнтр нягродавага староства, якое перадавалася ў трыманне магнатам. У другой палове стагоддзя Жослямі валодаў канцлер Яхім Храптовіч.

12 студзеня 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай снапа пшаніцы, над ім два анёлы, што трымаюць лаўровы вянок, у сярэдзіне якога дэвіз «Ex mancipio libertas».
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
- 1865 — 1042 чал., у тым ліку 7 праваслаўных, 371 каталік, 22 стараверы і 653 іўдзеі[5]
- 1897 — 1955 чал.
- 1957 — 867 чал.
- 2001 — 818 чал.
- 2021 — 536 чал.
Турыстычная інфармацыя

Славутасці
- Гістарычная забудова мястэчка
- Касцёл Святога Георгія (1912)
Вядомыя асобы
- Леапольд Гадоўскі (1870—1938) — амерыканскі піяніст, педагог і кампазітар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads