Леапольд Ружычка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леапольд Ружычка (харв.: Lavoslav (Leopold) Ružička; 13 верасня 1887, горад Вукавар, Харватыя — 26 верасня 1976, Мамерн, Швейцарыя) — швейцарскі хімік-арганік.
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння (1910) Вышэйшай тэхнічнай школы ў Карлсруэ там жа працаваў асістэнтам у Г. Штаўдынгера; пасля пераезду з ім у Швейцарыю (1912) працаваў у Канфедэратыўнай вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху — прафесар у 1923—1925 і 1929—1957 гадах, у 1926 −1929 гадах прафесар арганічнай хіміі Утрэхцкага ўніверсітэта.
Асноўныя працы
Асноўныя працы прысвечаны ўсталяванню будовы (ірон, фарнезол і інш.) і шляхоў біягенезу («ізапрэнавае правіла») тэрпеноідных злучэнняў, сінтэзу стэроідаў (у тым ліку ў 1934—1935 сінтэз мужчынскіх палавых гармонаў андрастэрону і тэстастэрону) і макрацыклічных злучэнняў (мускон і інш.)
Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па хіміі (1939, сумесна з А. Бутэнантам).
Зноскі
- Leopold Ruzicka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- RUŽIČKA LEOPOLD // Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica Inc., 1968. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ружичка Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
- Leopold Stephan Ruzicka // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- www.pas.va
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads