Леапольд Скульскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леапольд Скульскі
Remove ads

Леапо́льд Ску́льскі (польск.: Leopold Skulski; 15 лістапада 1877 — 1939 (1940?)) — польскі хімік, палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр.

Хуткія факты Леапольд Скульскі, 3-ці Прэм'ер-міністр Польскай Рэспублікі (1918-1939) ...

Нарадзіўся ў Замосці. У 1906 годзе скончыў Палітэхніку ў Карлсруэ. Пасля жыў у Лодзі. Член польскага гімнастычнага таварыства «Сокал». У 1915 годзе заснаваў у Лодзі Народнае Аб’яднанне, якое было блізкім эндэцыі. Падчас выбараў самакіравання здабыў мандат дэпутата горада Лодзі. У 1919 годзе здабыў пасольскі мандат. З 13 снежня 1919 да 9 чэрвеня 1920 года — прэм’ер-міністр Польшчы. З 24 ліпеня 1920 да 28 чэрвеня 1921 года — міністр унутраных спраў ва ўрадзе Вітаса. Падтрымліваў апалячванне Крэсаў і распаўсюджванне асадніцтва. Заяўляў, што праз 50 гадоў у Польшчы не знойдзе ніводнага беларуса нават са свечкаю. У 1930-х гадах не браў удзелу ў палітычным жыцці. Быў старшынёй Польскага Радыё да 1936 года. Калі выбухнула Другая сусветная вайна з’ехаў у Пінск, дзе быў арыштаваны НКВД. Перавезены ў Брэст, дзе, па чутках, памёр ці быў забіты.

Remove ads

Зноскі

  1. Leopold Skulski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Leopold Skulski // NUKAT — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11789729'></a>
  3. Leopold Skulski // MAK
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105192847'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads