Леапольд Стаф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леапольд Стаф
Remove ads

Леапольд Генрык Стаф (польск.: Leopold Henryk Staff; 14 лістапада 1878(1878-11-14)[1], Львоў, Цыслейтанія[2]31 мая 1957(1957-05-31)[2][3][…], Скаржыска-Каменна, Свентакшыскае ваяводства[2]) — польскі паэт, драматург, перакладчык.

Хуткія факты Леапольд Стаф, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння гімназіі вучыўся ў Львоўскім універсітэце (1897—1901). Удзельнічаў у дзейнасці паэтычнага кружка «Планетніцы». Здзейсніў некалькі паездак у Італію, год правёў у Парыжы (1902—1903). Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У 1909—1914 рэдагаваў кніжную серыю «Symposion» выдавецтва «Księgarnia Biblioteki Polskiej B. Połonieckiego», у якой выходзілі выбраныя сачыненні вялікіх пісьменнікаў і філосафаў. Гады Першай сусветнай вайны правёў у Харкаве (1915—1918). З 1918 жыў у Варшаве. Быў сурэдактарам часопіса «Nowy Przegląd Literatury i Sztuki» (1920—1921). Друкаваўся ў газетах «Tygodnik Ilustrowany» (1918—1923), «Kurier Warszawski» (1922—1927), «Gazeta Polska» (1931—1939), «Sygnały» (1933—1939). Быў віцэ-старшынёй Таварыства польскіх пісьменнікаў і журналістаў (1924), затым старшынёй (1924—1931). З 1920 член кіравання прафесійнага Саюза польскіх пісьменнікаў, член Польскай акадэміі літаратуры (з 1933) і яе віцэ-старшыня (1934—1939).

Падчас акупацыі Польшчы жыў у Варшаве, выкладаў у падпольным універсітэце. Пасля прыгнечання Варшаўскага паўстання жыў у Паўлавіцах і Кракаве. У 1949 вярнуўся ў Варшаву.

Thumb
Надмагілле на варшаўскіх могілках Павонзкі

Лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі (1927, 1951); атрымліваў узнагароды Львова (1929), Лодзі (1931), Варшавы (1938). З 1931 ганаровы член польскага ПЭН-Клуба; лаўрэат узнагароды ПЭН-клуба (за перакладчыцкую дзейнасць; 1948). Доктар honoris causa Варшаўскага ўніверсітэта (1939), Ягелонскага ўніверсітэта (1949).

Remove ads

Творчасць

Аўтар зборнікаў «Сны аб моцы» (Sny o potędze, 1901), «Дзень душы» (Dzień duszy, 1903), «Птушкам нябесным» (Ptakom niebieskim, 1905), «Усмешкі гадзін» (Uśmiechy godzin, 1910), грамадзянскай лірыкі «Вясёлка слёз і крыві» (Tęcza łez i krwi, 1918), рэлігійнай лірыкі «Вушка іголкі» (Ucho igielne, 1927), зборнікаў «Высокія дрэвы» (Wysokie drzewa, 1932), «Колер мёду» (Barwa miodu, 1936), «Мёртвае надвор’е» (Martwa pogoda, 1946), «Вербалоз» (Wiklina, 1954), «Дзевяць музаў» (Dziewięć muz, выд. пасмяротна ў 1958).

Перакладчык з антычных, а таксама з французскай, італьянскай, нямецкай і ангельскай моваў. Перакладчыцкую спадчыну Леапольда Стафа складаюць лацінамоўныя фрашкі Яна Каханоўскага «Кніга псалмоў» (Księga psalmów), французскія творы Зыгмунта Красінскага, творы антычных аўтараў (Эпікура, Дэмакрыта, Геракліта), пісьменнікаў эпох Сярэднявечча і Рэнесансу (Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла), а таксама творы Дэні Дзідро, Ёгана Вольфганга Гётэ, Фрыдрыха Ніцшэ, Томаса Мана, Габрыэле Д’Анунцыё, Рамэна Ралана, Кнута Гамсуна, Сельмы Лагерлёф і іншых.

Remove ads

Беларускія пераклады

Вершы Леапольда Стафа на беларускую мову пераклалі Ірына Багдановіч, Алег Мінкін, Уладзімір Мархель[4], Ганна Міхальчук.

  • Высокія дрэвы: Вершы / Пер. з польскай А. Мінкіна. — Мн. : Маст. літ., 1994. — 127 с. — (Паэзія народаў свету).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads