Дэкадэнцтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэкадэнцтва
Remove ads

Дэкадэ́нцтва, таксама дэкада́нс ці яшчэ ўпа́дніцтва (ад фр.: décadent, літ. «упадніцкі») — плынь у літаратуры і мастацтве канца XIX — пачатку XX ст., якая характарызуецца эстэтызмам, індывідуалізмам і амаралізмам. Часам упадніцтва разглядаюць як звяно паміж рамантызмам ХІХ стагоддзя і мадэрнізмам ХХ стагоддзя. Яшчэ адна назва гэтай літаратурнай і эстэтычнай плыні — fin de siècleфр.: — «канец стагоддзя»)[1].

Thumb
Вокладка «бібліі ўпадніцкай літаратуры» — рамана «Наадварот» Жарыса-Карла Юісманса (1884)
Remove ads

Паходжанне

Тэрмін «дэкадэнцтва» выкарыстоўваўся ўжо ў XVIII стагоддзі і сустракаецца, напрыклад, у Мантэск’ё. У той час яно вызначалася як тэндэнцыя ў паэзіі рымскіх паэтаў позняй антычнасці, якая характарызавалася ірацыяналізмам, песімізмам і эмацыянальнасцю. Першапачаткова гэты тэрмін меў прыніжальны характар, але ў XIX стагоддзі французскія паэты сталі надаваць яму пазітыўнае значэнне[2]. Пэўны перыяд гэты тэрмін атаясамліваўся з тэндэнцыямі французскіх сімвалістаў (такіх як Шарль Бадлер, Поль Верлен і Арцюр Рэмбо)[3]. У публіцыстычным змесце — асабліва ў галіне псіхалогіі і парапсіхалогіі — рабіліся спробы вызначыць дэкадэнцтва ці ўпадніцтва як разнавіднасць неўрозу. У такім ключы ў 1868 у прадмове да «Красак зла» Шарля Бадлера Тэафіль Гат’е інтэрпрэтаваў паняцце «ўпадніцтва». Слова décadence, якое выкарыстоўваецца ў вершы Поля Верлена «Langueur», мае падобнае значэнне[4].

Тэрмін быў папулярызаваны Анатолем Бажу, які заснаваў часопіс Le Décadent у 1886[5].

На дэкадэнцтва моцна паўплываў г. зв. гатычны раман, у прыватнасці раман «Споведзь англійскага пажыральніка опіуму» Томаса дэ Квінсі, а таксама творы Эдгара Алана По, Джона Кітса і менш вядомага Джорджа Краба[6].

Твор «Наадварот» Жарыса-Карла Юісманса лічыцца «бібліяй дэкадэнцкай літаратуры»[7].

Remove ads

Дэкадэнцкая літаратура

Thumb
Здымак Рашыльд (1899), адной з найяскравейшых прадстаўніц французскага літаратурнага ўпадніцтва.

Да пісьменнікаў-дэкадэнтаў прылічалі ў Вялікабрытаніі Алджэрнана Сўінберна, Макса Бірбама, а таксама папулярную пісьменніцу Марыю Карэлі, у ІрландыіОскара Уайльда, Джорджа Мура, у ІталііГабрыэле д’Анунцыё, Арыга Бойта, у Аўстрыі — Артура Шніцлера, Петэра Альтэнбэрга, у Польшчы — Станіслава Пшыбышэўскага, Леапольда Стафа, у Францыі — Жарыса-Карла Юісманса, Жуля Барбэ д’Арэвільі, Жазефа Пеладана, Рашыльд, Жана Ларэна, Жан дэ ла Вадэр[8], у БэльгііЖоржа Радэнбаха і Эміля Верхарна, у РасііІнакенція Аненскага, Канстанціна Бальмонта, Фёдара Салагуба, Зінаіду Гіпіюс[9]. У Швецыі пісьменнік Яльмар Сёдэрберг належыць да ўпадніцкай літаратурнай плыні. У Румыніі прадстаўнікамі дэкадэнцтва з'яўляюцца Матэю Караджале, Ён Віня. У Чэхіі галоўным прадстаўніком упадніцтва лічыцца Карэл Главачэк. У Гішпаніі ўпадніцтва прэзентуе Рамон Марыя дэль Валье Інклан[10]. Сярод нямецкіх упаднікаў варта прыгадаць пісьменніка Оскара Шмітца[11].

Адносна слаба быў прадстаўлены дэкадэнцкі эстэтызм у краінах Новага свету, у тым ліку ў ЗША. У ЗША дэкадэнтамі лічацца такія пісьменнікі, як Робэрт Чэмбэрс і Вінцэнт О’Саліван[12].

Remove ads

Дэкадэнцкае мастацтва

Thumb
«Маладая дэкадэнтка», мастак Рамон Касас (1899)

Дэкадэнцкія матывы, сюжэты і вобразы ўслед за літаратурай пачалі праяўляцца ў графіцы, жывапісе, скульптуры[13].

Сярод мастакоў і мастачак дэкадэнцкага кшталту можна вылучыць наступных: Альфрэд Кубін (Аўстрыя), Жан Дэльвіль, Фелісьен Ропс, Эжэн Лярманс (Бельгія), Обры Бёрдслі (Англія), Франц фон Штук (Нямеччына), Гюстаў Маро, Марыс Д’юмон (Францыя) і інш[14].

Дэкадэнцтва ў Беларусі

У Беларусі эстэтыка дэкадэнцтва паўплывала на творчасць мастакоў Віцебскай школыКазіміра Малевіча, Марка Шагала, Роберта Фалька, а таксама на Язэпа Драздовіча і інш. У літаратуры праявы дэкадэнцкага светаўспрымання (адчуванне трагічнай наканаванасці чалавечага існавання, надзвычайны суб’ектывізм, ускладненая, цьмяная сімволіка) характэрны асобным творам Цёткі, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Алеся Гаруна і інш[15].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads