Леванова (возера)

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Леванова (возера)map
Remove ads

Леванова — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Абалянка, за 13 км на ўсход ад горада Сянно, за 1[2] км на паўночны захад ад вёскі Адамава.

Хуткія факты Леванова, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,16 (0,2[2]) км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў дасягае 3—4 м. На поўначы і паўночным захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважна нізкія, пясчаныя. Паўночныя і паўднёвыя берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Возера зарастае ўмерана. У паўночнай частцы ўпадае ручай.

Да 8.10.2012 г. возера ўваходзіла ў склад ландшафтна-гідралагічнага заказніка «Леванова»[3].

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads