Ленінец
пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́нінец[1] (трансліт.: Lieniniec, руск.: Ленинец; да 1937 года Ясені) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 3 км на поўдзень ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога Камарын — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з кароткай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).
Ленінец уваходзіў у склад Спярыжскага сельсавета, які ў 2005 годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[2]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Ленінец увайшоў у склад Чамярыскага сельсавета[3], а ў 2009 годзе быў перададзены ў склад Малажынскага сельсавета[4].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.
Дынаміка
- 1959 год — 91 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads