Дублінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дублі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дублін. Знаходзіўся ў цэнтральнай частцы раёна.

Хуткія факты Дублінскі сельсавет, Краіна ...

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Спярыжскага сельсавета.

18 сакавіка 2005 года Спярыжскі сельсавет перайменаваны ў Дублінскі сельсавет[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Міхалоў[2]. 26 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чамярыскага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Валахоўшчына, Глухавічы, Дублін, Ільічы, Казялужцы, Нудзічы, Рафалаў, Спярыжжа, Старыя Юркавічы, Ясяні, пасёлкі Дубраўка і Ленінец.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads