Ясяні

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ясяні́[1] (трансліт.: Jasiani, руск.: Ясени) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (20 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета[2]. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[3].

Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 4 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 28 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.

Побач з вёскай ёсць радовішчы гліны і торфу.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой на поўначы далучаецца з усходу кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як сяліба Ясенеў, валоданне князя Вішнявецкага, а ў 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся: школа граматы, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Ясянёўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Ленінец», працавалі цагельня (з 1928 года), вятрак і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 42 мясцовых жыхара. У памяць пра загінулых у 1970 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск і скульптурная кампазіцыя (партызан з дзяўчынкай). У 1959 годзе была цэнтрам калгаса «Запаветы Леніна». Месцаваліся млын, механічная і швейная майстэрні, васьмігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1850 год — 158 жыхароў.
  • 1897 год — 49 двароў, 355 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 59 двароў, 335 жыхароў.
  • 1959 год — 504 жыхара (паводле перапісу).
  • 1980-я — жыхары (20 сем'яў) пераселены.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads