Леў Платонавіч Сімірэнка

вучоны ў галіне пладаводства і памалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў Платонавіч Сімірэнка
Remove ads

Леў Платонавіч Сімірэ́нка[3] (укр.: Левко Платонович Симиренко; 18 лютага 1855 — 6 студзеня 1920[4]) — вучоны ў галіне пладаводства і памалогіі.

Хуткія факты Леў Платонавіч Сімірэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Мліеў Чаркаскага павета Кіеўскай губерні. У 1873 годзе скончыў гімназію і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Потым перайшоў на натуральны факультэт Імператарскага Наварасійскага ўніверсітэта (Адэса). У час вучобы прымаў удзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху, быў тройчы арыштаваны. Наварасійскі ўніверсітэт скончыў у 1879 годзе[3]. На апошнім курсе ўніверсітэта Л. П. Сімірэнка абараніў дысертацыю па арганічнай хіміі і яму была прысуджана ступень кандыдата натуральных навук[4]. У 1878 годзе быў сасланы ў Краснаярск, потым — у Балаганск Іркуцкай губерні. У Краснаярску па прапанове прамыслоўца П. І. Кузняцова заняў месца яго садоўніка ў аранжарэйнай гаспадарцы, вырошчваў новую для гэтага краю раннюю гародніну, пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы, рэканструяваў гарадскі парк[4]. Пасля сканчэння ссылкі ў канцы 1886 года Л. П. Сімірэнка пераехаў у Курск, а ў 1887 годзе вярнуўся на радзіму, у Мліеў[4]. Тут ён закладвае першы ў Расіі пладовы гадавальнік і памалагічны сад[4]. У 1888—1917 гадах неаднаразова прыязджаў у Крым, дзе вывучаў прамысловае пладаводства, сартымент вырошчваемых сартоў. Пры ўдзеле Л. П. Сімірэнкі ў Крыме ў 1913 годзе была арганізавана першая ў Расійскай імперыі доследная станцыя садаводства — Салгірская памолага-садовая станцыя (цяпер Крымская доследная станцыя садаводства)[4]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Л. П. Сімірэнка жыў у Мліеве, быў прызначаны дырэктарам і навуковым кіраўніком створанага ім гадавальніка.

6 студзеня 1920 года Л. П. Сімірэнка трагічна загінуў пры нявысветленых абставінах.

Remove ads

Прызнанне

  • Быў абраны членам-карэспандэнтам Бельгійскага таварыства садаводаў, у 1895 годзе — ганаровым членам Французскага нацыянальнага памалагічнага таварыства.
  • Праца Л. П. Сімірэнкі «Крымскае прамысловае пладаводства» была ўдастоена ў 1913 годзе залатога медаля Французскага нацыянальнага Таварыства садаводства, Вялікага залатога медаля імя Стэвена на Усерасійскай выставе пладаводства і ў 1914 годзе — Вялікага залатога медаля горада Петраграда на Міжнароднай выставе садаводства.
Remove ads

Памяць

Thumb

У гонар Л. П. Сімірэнкі названы Інстытут памалогіі Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны, вуліцы ў Кіеве, Адэсе, Краснадары, сяле Мэдвэжэ Вушка ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці, завулак у Сімферопалі. У 1980 годзе заснавана Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Украіны за выдатныя навуковыя працы ў галіне садаводства, дэндрабіялогіі і кветкаводства. У 1996 годзе была выпушчана паштовая марка Украіны, прысвечаная Льву Платонавічу Сімірэнку.

Зноскі

  1. різні автори Енциклопедія сучасної УкраїниІнститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — ISBN 966-02-2075-8 Праверана 26 верасня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4201869'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2818964'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4532152'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Симиренко Лев Платонович // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads