Леў Раманавіч Казлоў

гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Раманавіч Казлоў (нар. 28 ліпеня 1938, в. Літвінкі, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства) — беларускі гісторык, картограф, выдавец, пісьменнік. Член Саюза прадпрымальнікаў Беларусі, Нацыянальнай Геаграфічнай Асацыяцыі (ЗША), міжнароднага «Клуба лідараў гандлю».

Хуткія факты Леў Раманавіч Казлоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу пайшоў у 1946 годзе, у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 годзе закончыў СШ № 2 г. Кобрына.

Служыў у Савецкай арміі ваенным картографам (1957—1960).

У 1965 годзе закончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, затым там жа навучаўся ў аспірантуры (1965—1968), працаваў выкладчыкам.

У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рост культурна-тэхнічнага ўзроўню рабочага класа Беларусі ў гады першай пяцігодкі (1928—1932)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1970—1981 гадах — старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі МДПІ імя М. Горкага. У 1981—1992 гадах — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і замежных краін, дэкан факультэта замежных студэнтаў Мінскага інстытута культуры.

З 1992 па 1994 год — старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, кіраўнік картаграфічнай групы Інстытута гісторыі АН Беларусі. Арганізаваў работу па складанні новых гістарычных карт і школьных атласаў. Навуковыя інтарэсы: гістарычная геаграфія і картаграфія Беларусі (ад старажытнасці да нашых дзён). Удзельнік шэрагу міжнародных і рэгіянальных навуковых канферэнцый, аўтар артыкулаў па краязнаўчай і картаграфічнай тэматыцы.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Узнаўляць карты — своеасаблівае мастацтва. Працуе ў старадаўняй манеры: аловак, цыркуль, пяро, туш, акварэль. Аднаўляе рарытэтныя карты, якія адшуквае ў розных архівах, бібліятэках, на аўкцыёнах і ў прыватных калекцыянераў. Так з’явіліся дзясяткі невядомых нам раней выяў беларускіх земляў са старажытнасці. Некаторыя карты, намаляваныя Л. Р. Казловым, упрыгожваюць раённыя краязнаўчыя музеі. Рабіў і глобусы для музейных экспазіцый. У Картаграфічным кабінеце Музея гісторыі Мінска, які знаходзіцца ў гарадской ратушы, большасць экспанатаў выкананы рукамі Льва Раманавіча.

Чалавек энцыклапедычных ведаў у розных галінах. Як многія з гісторыкаў — нумізмат, сабраў вялікую калекцыю манет. Захапляецца гістарычнай мастацкай літаратурай, мае выдатную бібліятэку. У 1983 годзе выйшаў яго зборнік гістарычных анекдотаў «Музей остроумия», які быў двойчы перавыдадзены (1986, 1989), а ў 1999 годзе з’явілася новае дапоўненае выданне — «Большой музей остроумия». Аўтар мастацкіх кніг «Георг Кристоф Лихтенберг» (2002), "Радзивилл «Сиротка» (2015), «З дазволу караля і вялікага князя» (2016) і інш. Пад псеўданімам «Плат. Гудовіч» выдаў зборнік вершаў «Размова нанова» (2017).

Не забывае родную Кобрыншчыну. У суаўтарстве з дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава Нінай Мяфодзіеўнай Пліско да 700-годдзя Кобрына выдаў гісторыка-эканамічны нарыс «Кобрин» (1987). У якасці рэдактара-ўкладальніка працаваў над гісторыка-дакументальнай хронікай «Памяць. Кобрынскі раён» (2002).

У 1994 годзе не дачакаўшыся бюджэтнага фінансавання выдання карт, заснаваў і ўзначаліў прыватнае выдавецтва — УП «Арты-Фэкс», якое займаецца выданнем геаграфічных карт і атласаў. Работа яго выдавецтва «Арты-Фэкс» адзначана еўрапейскім залатым прызам «Europe Award» (Парыж, 2001). З 1995 года — галоўны рэдактар «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», часопісаў «Падарожнік» (1997—2001), «Наш край». Навуковы кансультант выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі».

У зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў ліпені-жніўні 2018 года працавала выстаўка «Вандроўкі па ваколіцах мінулага», прысвечаная 80-годдзю Льва Казлова.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Гудовіч, П. Размова нанова : выбраныя вершы / Плат. Гудовіч. — Мінск : Галіяфы, 2017. — 48 с.
  • Казлоў, Л. Р. «Афіцына Блавіяна»: з сярэднявечча — у новы час / Л. Р. Казлоў. — Мінск, 2014. — 16 с.
  • Казлоў, Л. Р. Беларусь у працах польскіх картографаў (XVI—XX стст.) / Л. Р. Казлоў. — Мінск : Арты-Фэкс, 2004. — 115 с. — (Беларусь на старажытных картах).
  • Казлоў, Л. Р. З дазволу караля і вялікага князя : [зборнік гістарычных анекдотаў] / Леў Раманавіч Казлоў. — Мінск : Полымя , 1992. — 109, [3] с.
  • Казлоў, Л. Р. Картаграфія Беларусі падчас паўстання 1863—1864 гг. / Л. Р. Казлоў. — Мінск, 2003. — [16] с.
  • Казлоў, Л. Р. Картаграфія Беларусі падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі / Л. Р. Казлоў. — Мінск : [б. в.], 2004. — 15, [2] с.
  • Казлоў, Л. Р. Карэліцкі край на старажытных картах (XVI—XIX ст.) / Л. Р. Казлоў. — Мінск : Арты-Фэкс, 2008. — 9, [3] с.
  • Козлов, Л. Р. Белорусское Полесье на старинных картах / Л. Р. Козлов. — Москва : [б. и.], 2008. — 22, [2] с.
  • Козлов, Л. Р. Большой музей остроумия : исторические анекдоты / Л. Р. Козлов. — Минск : Арти-Фекс, 1999. — 619 с.
  • Козлов, Л. Р. Музей остроумия / Л. Р. Козлов. — Минск : Полымя, 1983. — 222 с. : ил.
  • Козлов, Л. Р. Радзивилл «Сиротка» : историческая трилогия : Кн. 1 : Наследник по мечу / Л. Р. Козлов. — Минск : Альтиора — Живые краски, 2015. — 183 с.
  • Козлов, Л. Р. Старажытная картаграфія Беларусі : атлас : [у 3 вып.] / Л. Р. Козлов. — Мінск : Арты-Фэкс, 2005—2009. — (Старажытная картаграфія Беларусі).
  • Козлов, Л. Р. Рост культурно-технического уровня рабочего класса Белоруссии в годы первой пятилетки (19281932 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Л. Р. Козлов. — Минск, 1969. — 22 с.
  • Плиско, Н. М. Кобрин : историко-экономический очерк / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов. — Минск : «Полымя», 1987. — 95 с.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads