Леў Міхайлавіч Шакун

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Міхайлавіч Шакун[2] (14 верасня 1926 — 6 лістапада 1996[3]) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).

Хуткія факты Леў Міхайлавіч Шакун, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Браткава (сучасны аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 па 20 ліпеня 1944 года ў партызанах, баец штаба 27-й партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева[4]. У 1950 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру. З 1953 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта, пасаду загадчыка якой займаў у 1966—1992 гадах.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Займаўся даследаваннем гісторыі і праблем развіцця беларускай літаратурнай мовы, словаўтварэння, праблем выкладання беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах. Вывучаў гісторыю беларускага мовазнаўства.

Сярод апублікаваных прац:

  • Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы (1959);
  • Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы (1960);
  • Марфемны слоўнік беларускай мовы (1975, 2-е выданне 1985, разам з А. М. Багдановічам);
  • Словаўтварэнне (Мінск: Вышэйшая школа, 1978);
  • Гісторыя беларускага мовазнаўства (1995).
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads