Людміла Георгіеўна Гафо
беларуская архітэктарка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Георгіеўна Гафо (нар. 2 лістапада 1919, в. Кара-Аджы, Акмячэцкі раён, Крымская вобласць — 2 сакавіка 2022) — беларуская архітэктар. Распрацоўніца многіх пасляваенных праектаў забудовы Мінска.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і грэчаскага рыбака. Пасля заканчэння школы ў Еўпаторыі паступіла на факультэт архітэктуры Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1941 годзе пасля заканчэння 3-га курса інстытута разам з іншымі студэнтамі была накіравана на вытворчую практыку ў Падольск, дзе іх заспела Другая сусветная вайна. Разам з аднакурснікамі перавялася на вучобу ў Маскоўскі архітэктурны інстытут, дзе сумяшчала вучобу з маскіроўкай аб’ектаў Масквы, капаннем процітанкавых равоў. У 1942 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе 23-гадовая Людміла Гафо працавала капіявальніцай. У 1945 годзе інстытут вярнуўся ў Маскву, Людміла Гафо атрымала дыплом і была накіравана на аднаўленне Мінска[1].
Працавала ў інстытуце «Белсельпраект» (1945—1947), Упраўленні на справах архітэктуры Мінска (1947—1949), інстытуце «Белдзяржпраект» (1949—1953). У 1954—1983 галоўны архітэктар праектаў у майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект»[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.
Remove ads
Творчасць
Асноўныя працы: генпланы Мінска на 1980 (1963) і на 2000 (1980), карэкціроўка генплана на 1980 і асноўныя напрамкі развіцця Мінска на 2000 (1971), ТЭА генплана Мінска на 2010 (1979, усе ў аўтарскім калектыве)[2]. Пад яе кіраўніцтвам і ў аўтарскім калектыве распрацаваны праекты планіроўкі Ленінскага праспекта (1947)[3], заходняй планіровачнай зоны Мінска (1974), прамысловага раёна па вул. Платонава (1972), НДІТаўтапрама (1973)[3], праект сілуэту Мінска (1973)[3], парка Перамогі (1967), жылых раёнаў Усход 1 (1965), Паўднёвы Захад 2, 3 (1976), па Лагойскім тракце (1954), вуліцах Маскоўскай, Чкалава, Брылеўскай (усе 1955), К. Лібкнехта (1958), Аэрадромнай (1967)[2], Горкага (1969)[3].
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з архітэктарам Натанам Шпігельманам[5], з якім, імаверна, мела сына Юрыя Натанавіча Гафо, спецыяліста ў вобласці металургіі і матэрыялазнаўства[6]
Узнагароды
Узнагароджана медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), прэмія Савета Міністраў СССР (1985, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку генплана развіцця Мінска[3].
Памяць
- Імя галоўнага архітэктара Мінскпраекта (1954–1984) Людмілы Гафо ў 2025 годзе нададзена адной з вуліц у Мінску (бел.: вуліца Людмілы Гафо; руск.: улица Людми́лы Гафо́)[7].
Зноскі
- Гафо Людміла Георгіеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Гафо Людмила Георгиевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads