Люцэрна пасяўная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люцэрна пасяўная[1], Люцэрна сіняя (Medicágo satíva) — травяністая расліна; тыпавы від роду Люцэрна (Medicago) сямейства Бабавыя (Fabaceae).
Шырока ўжываецца як кармавая расліна.
Remove ads
Назва
Люцэрна пасяўная, люцэрна, лячуха, мядунка[1][2][3], люцэрна сеўная[4].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Люцэрна пасяўная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 |
Сцёблы чатырохгранныя, голыя або апушаныя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, да 80 см вышынёй, могуць быць прамымі, шырока кусцістымі або ляжаць.
Карэнішча магутнае, тоўстае, глыбока залягае.
Лісце на хвосціках. Лісточкі 1-2 см даўжынёй і 0,3—1 см шырынёй, даўгавата-зваротнаяйкападобныя, суцэльныя.
Кветканосы пазухавыя, даўжэй лісця. Гронка галоўкавая, густая, шматкветная, 2-3 см даўжынёй. Кветкі сіне-фіялетавыя. Чашачка 0,5—0,6 см даўжынёй трубкава-варонкападобная, валасістая.
Плод — боб, каля 0,6 см у папярочніку.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
У дзікім выглядзе расце ў Малой Азіі і на Балканах. У культуры і як заносная — па ўсім свеце[5].
Расліна расце па асыпках, на сухіх лугах, травяністых схілах, на стэпах, на пашах, па ўзлесках, у хмызняках, на галечніках, у далінах рэк, як пустазельнае ў пасевах і каля іх.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне
Люцэрна пасяўная — выдатны меданос. Пры спрыяльных пагодных умовах меданасіць дасягае: у раёнах паліўных земляробства — 300 кг з гектара пасеваў, без паліву — 25-30 кг. Нектар бескаляровы, змяшчае да 50 % цукру. Вадкі люцэрнавы мёд празрысты або залаціста-жоўты жоўты, адразу пасля адпампоўвання крышталізуецца да стану густых вяршкоў[6].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны)
- Абрикосов Х. Н. и др. Люцерна // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 179. Архівавана 7 студзеня 2012.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads