Лявонцій (Бондар)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лявонцій (Бондар)
Remove ads

Мітрапаліт Лявонцій (у свеце Леанід Фадзеевіч Бондар; 1913, Мерач, Троцкі павет, Віленская губерня — 24 студзеня 1999) — беларускі і рускі праваслаўны дзеяч.

Хуткія факты Мітрапаліт Лявонцій, Мітрапаліт Арэнбургскі і Бузулукскі ...
Remove ads

Біяграфія

З сям’і псаломшчыка. У 1935 скончыў Віленскую духоўную семінарыю, а ў 1939 — Праваслаўны Багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, атрымаўшы ступень магістра багаслоўя.

У 19401942 паслушнік у Віленскім Святадухаўскім манастыры. 26 снежня 1943 пастрыжаны ў манаства, пасвечаны ў іераманаха 2 студзеня 1946. У 1946 прызначаны рэктарам Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры з узвядзеннем у сан ігумена. У 19471949 святар у в. Хоўхла Маладзечанскага раёна і ў в. Ястрэбль Брэсцкай вобласці. У лістападзе 1949 стаў інспектарам і выкладчыкам Мінскай Духоўнай семінарыі пры Жыровіцкім манастыры. Выкладаў Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету, склаў машынапісны канспект па Старым запавеце для ўсіх чатырох класаў семінарыі. З ліпеня 1953 — намеснік Жыровіцкага манастыра ў сане архімандрыта.

23 ліпеня 1956 стаў Бабруйскім епіскапам, вікарыем Мінскай епархіі. Служыў у Свята-Мікольскім саборы Бабруйска аж да яго зачынення. У 1960 часова кіраваў Мінскай епархіяй. У маі 19611963 кіравальны архірэй Новасібірскай і Барнаульскай епархіі. З 1963 кіраваў Арэнбургскай епархіяй. Ад 1971 архіепіскап. На інтранізацыі патрыярха Аляксія II, як самы старэйшы па хіратоніі архірэй у Рускай праваслаўнай царкве, уручыў яму архіпастырскае жазло. Ад 1992 мітрапаліт. За гады служэння Лявонція ў Арэнбургскай епархіі колькасць прыходаў вырасла больш чым у сем разоў і дасягнула ста адзінаццаці.

Пахаваны ў Мікольскім кафедральным саборы Арэнбурга. Быў узнагароджаны ордэнамі: вялебнага Сергія Раданежскага I і II ступені, святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II ступені, святога вернага князя Данііла Маскоўскага I ступені, ордэнам Сяброўства народаў. Ганаровы грамадзянін Арэнбурга. Ведаў сем моў і на памяць цытаваў Біблію. Сабраў велізарную бібліятэку.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads