Лядзішча (Барысаў)

былы хутар, ваенны гарадок, цяпер у межах Барысава From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лядзішча — былы засценак (хутар), потым ваенны гарадок, цяпер мікрараён Барысава Мінскай вобласці.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Размяшчаўся на вяршыне марэннай грады правабярэжжа Бярэзіны. Назва, напэўна, паходзіць ад паняцця «ляда» — высечанае і расчышчанае пад ворыва месца ў лесе. Тэрыторыя да XIX ст. належала Радзівілам, потым выкуплена скарбам Расійскай імперыі. Вядомы з пачатку XX ст., паводле перапісу 1926 года, засценак (хутар) Лядзішча Бытчанскай воласці Барысаўскага павета.

У канцы 1920-х гадоў каля хутара бальшавікі пачалі будаваць ваенны гарадок для воінскай часці, што кантралявала бальшак з Зембіна ў Барысаў. Гарадок таксама атрымаў назву Лядзішча. Пабудаваны цагляныя чатырохпавярховыя тыпавыя дамы (г.зв. ДАСы) і драўляныя баракі для афіцэраў. Старэйшы з ДАСаў пабудаваны ў 1930 годзе. Ваенны гарадок урэшце паглынуў хутар.

Назву Лядзішча ў 1930-1940-х гады таксама меў артылерыйскі палігон, размешчаны на месцы стрэльбішча імперскага часу, цяпер яго тэрыторую займае 740-я ракетна-зянітная брыгада і 227-ы агульнавайсковы палігон МА РБ. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нацысты хавалі на тэрыторыі палігона ахвяр тэрора.

У канцы 1950-х гадоў жыхароў уласна хутара выселелі, а будынкі прыстасавалі пад жытло вайскоўцаў. Пазней частка хутарскіх будынкаў знеслі і на іх месцы пабудавалі стралковы тыр. У 1-й палове 1980-х гадоў на месцы тыра пабудавалі два пяціпавярховыя дамы. Частка драўляных хутарскіх будынкаў выкарыстоўвалі пад санчастку да канца 1980-х гадоў, калі іх знеслі. Да сярэдзіны 1990-х гадоў у Лядзішчы размяшчаліся вайсковыя часці 7-й танкавай арміі МА СССР.

У сярэдзіне 1990-х гадоў ваенны гарадок Лядзішча перададзены гораду і ўключаны ў межы Барысава. Назва Лядзішча захавалася за гэтым раёнам Барысава. У раёне скрыжоўваюцца вуліцы Шпітальная і Дняпроўская. У Лядзішчы знаходзяцца сярэдняя школа № 16, Дом культуры (былы Дом афіцэраў), пошта, некалькі крам, праваслаўная царква. У мясцовай гаворцы сустракаецца варыянт назвы ў множным ліку — Лядзішчы.

Побач колішняга хутара быў бярозавы гай, пэўны час у ім давалі зямлю пад агароды мясцовым жыхарам, летам 2020 года гай высеклі і на яго месца пачалося будаўніцтва мікрараёна Лядзішча-2.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads