Лідзія Міхайлаўна Ражанава
беларуская балерына From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Міхайлаўна Ра́жанава (4 сакавіка 1924, Масква — 2015[1]) — беларуская балерына[2]. Народная артыстка БССР (1955)[3].
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча ў 1947 годзе балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У тэатры танцавала да 1968 года[3].
Творчасць
Для выканаўчай манеры Ражанавай былі характэрныя высакароднасць стылю класічнага танца, чысціня ліній, лірызм[3].
Выконвала партыі ў нацыянальных і класічных балетах. Сыграла наступныя ролі: Надзейка, Марынка («Князь-возера» і «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова), Адэта — Адылія, Аўрора, Нікія, Марыя; Сары («Сцежкаю грому »), Фрыгія[3], Жызэль («Жызэль» А. Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Маша («Шчаўкунчык» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса) і інш.
Удзельнічала ў гастролях за мяжой[3].
Remove ads
Зноскі
- Ражанава, Лідзія Міхайлаўна (артыстка балета ; 1924—)(недаступная спасылка)
- РЯЖЕНОВА Лидия Михайловна (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads