Лідымо
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідымо́[2] (трансліт.: Lidymo, руск.: Лидымо) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 16 км на ўсход ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Збірагі. Уласнасць графа Грабоўскага.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.
Remove ads
Насельніцтва
- 56 жыхароў (1870)
- 198 жыхароў (1905)
- 6 двароў, 27 жыхароў (1921)
- 75 жыхароў (1959)
- 37 жыхароў (1970)
- 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads