Ліліяна Фёдараўна Анцух

беларуская выдавачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліліяна Фёдараўна Анцух (нар. 1950, пас. Лошніца, Мінская вобласць) ― беларуская выдавец, публіцыст. Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці». Член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Хуткія факты Ліліяна Фёдараўна Анцух, Асабістыя звесткі ...

Аўтарка кніжных публікацый і публікацый у перыядычным друку, стваральніца выдавецкіх праектаў у галіне нацыянальнай і духоўнай культуры.

Remove ads

Біяграфія

У дзіцячыя гады сям’я Ліліяны з’ехала на цаліну ў Казахстан; праз 15 гадоў пасялілася ў Жодзіна. Пасля школы Ліліяна жыла, вучылася і працавала ў Мінску[2]. Яе хросным бацькам быў мітрапаліт Філарэт[3].

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (1974), Маскоўскі інстытут павышэння кваліфікацыі інфармацыйных работнікаў (1979), рэдакцыйна-выдавецкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1982).

З’яўлялася загадчыцай дзіцячай бібліятэкі № 5 горада Мінска (1983—1985), загадчыцай аддзела стандартызацыі і інфармацыі кнігавыдавецкай справы Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (1987—1991), дырэктаркай рэдакцыйна-эканамічнага цэнтра выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эрыдан» (1991—1992), выканаўчай дырэктаркай Беларускага фонду дапамогі развіццю культуры (1992—1993). З 1993 года — па цяперашні час — дырэктарка, галоўная рэдактарка таварыства з дадатковай адказнасцю «Выдавецтва „Чатыры чвэрці“»[4].

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Забашавічы» (2018)
  • АРТ-СЕЗОНЫ в Музее В. К. Бялыницкого-Бирули с «Гекльберри» (2018)
  • Белорусские сокровища ЮНЕСКО (2018)
  • Тебе, Беларусь, посвящается (2018)
  • Лошница (2018)
  • «Адзін пояс — адзін шлях» у маім сэрцы (2017)
  • Мінск — горад майго лёсу (2017)
  • Симфония столетий (2017)
  • 10 лет. «Белая Русь». Фрунзенская районная организация г. Минска РОО «Белая Русь» (2017)
  • 15 лет БРСМ. Фрунзенская районная организация ОО «БРСМ» г. Минска (2017)
  • Туровская рапсодия (2017)
  • Янка Сіпакоў: «Жыві як хочацца…» (2016)
  • Міхась Дрынеўскі: «Песня даўжынёю ў жыццё…» (2016)
  • Час і творчасць Льва Бакста (2016)
  • Моя судьба — Беларуськалий (2015)
  • Елена Бархаткова. Живопись (2015)
  • Владимир Напреенко. Альбом (2014)
  • Православные святые земли Белорусской (2013)
  • Іван Міско (2012)
  • Навум Гальпяровіч: На шляху да сябе (2012)
  • «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў» (2023)
Remove ads

Сям’я

  • Сын — Сяргей Валер’евіч Анцух (нар. 1987), камерцыйны дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці».

Узнагароды

  • званне «Чалавек года» ў намінацыі «Духоўнае адраджэнне» за аўтарскі праект «Нашы духоўныя каштоўнасці» (1996)[3];
  • срэбраны медаль ВДНГ СССР за актыўны ўдзел у прапагандзе кнігавыдавецкай справы Беларускай ССР;
  • медаль «за 2000 гадоў Хрысціянства» (2000);
  • Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі (2003);
  • лаўрэат Каляднай прэміі «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» (2013);
  • Грамата Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (2013);
  • Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2013);
  • Ганаровая грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі (2013);
  • Падзяка Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2013, 2016);
  • Грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2014);
  • Архірэйская грамата епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна (2016);
  • Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2017)[5];
  • Медаль Францыска Скарыны (2017)[6];
  • Падзякі Беларускай праваслаўнай царквы;
  • Медаль ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай (2018)[7];
  • Грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Грамата Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  • Дыплом першай ступені і памятны знак-сімвал «Залаты фаліянт» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»—2024 у намінацыі «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» (за кнігу «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў»)[8].
Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1119724139 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 жніўня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Алесь Вішнеўскі. Зачарованная книгой (руск.)(недаступная спасылка). Звязда (20 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2023. Праверана 1 снежня 2023.
  3. Лилиана Анцух удостоена Почетной грамоты Минского городского Совета(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 27 красавіка 2019.
  4. Новая книга члена Союза писателей Беларуси Лилианы Анцух (руск.). СПБ (30 сакавіка 2024). Праверана 13 красавіка 2024.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads