Лілія Станіславаўна Ананіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лілія Станіславаўна Ананіч
Remove ads

Лíлія Станіслáваўна Анáніч, народжаная Яцэвіч[3] (нар. 2 студзеня 1960, в. Леванова, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр інфармацыі Беларусі (2014—2017).

Хуткія факты Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 2 студзеня 1960 года ў вёсцы Леванова Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Станіслаў Іосіфавіч Яцэвіч, працаваў дырэктарам школы. Маці, Вольга Гаўрылаўна Яцэвіч, працавала ў гэтай жа школе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Акрамя Ліліі, у сям’і было яшчэ трое дзяцей[4].

Да сёмага класа вучылася ў сярэдняй школе ў в. Леванова[4]. Скончыла сярэднюю школу ў в. Дрычын[5]. У 1983 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка», у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне».

У 1983-1984 гадах працавала фотакарэспандэнтам мінскай раённай газеты «Шлях камунiзму».

У 1984-1992 гадах — рэдактар, старшы рэдактар Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі (г.Мінск). У 1992-1996 гадах — рэдактар, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка ўпраўлення сродкаў масавай інфармацыі Міністэрства культуры і друку Беларусі.

У 1996-2001 гадах была намеснікам начальніка, начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта Беларусі па друку.

У 2001-2003 гадах — намеснік міністра інфармацыі Беларусі, з 2003 года — першы намеснік міністра інфармацыі.

У чэрвені 2014 года назначана міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[6].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склала свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[7], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджана на пасадзе міністра[8].

28 верасня 2017 года вызвалена ад пасады міністра інфармацыі Беларусі[9].

У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Барысаўскай сельскай акругі № 63. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[10].

Remove ads

Крытыка

У 2017 годзе палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што ў 2003 годзе Л. Ананіч «прыбудавалася» ў якасці сааўтаркі да кнігі кандыдата філалагічных навук В. Вараб'ёва, прысвечанай СМІ ў Беларусі, не ўнёсшы дастатковага творчага ўкладу: «здаецца, тагачасная намміністра... лоўка скарыстала сваё службовае становішча»[11].

Погляды і выказванні

У пачатку лістапада 2021 года Лілія Ананіч у эфіры ток-шоу «Будні» на «Альфа-Радыё» заявіла, што «публікацыі, у якіх пад выглядам навуковых разваг фарміруецца пэўная думка і пункт гледжання» патрэбна адносіць да экстрэмісцкіх матэрыялаў[12].

Сям’я

  • Муж — Пётр Ананіч, скончыў фізіка-­матэматычны факультэт БДУ[4].
  • Дачка — Вольга Пятроўна Саруханава, скончыла журфак МДУ, працавала ў Маскве ў часопісе РБК[4]
  • Сын — Андрэй Пятровіч Ананіч, скончыў эканамічны факультэт БДУ, працуе ў ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя»[13].

Зноскі

  1. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (30 чэрвеня 2014). Праверана 30 чэрвеня 2014.
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 350 «О Л. С. Ананич» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  4. Ананич рассказала о механизме оценки информационной продукции на предмет экстремизма (руск.). сайт Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь (2 лістапада 2021). Праверана 5 лістапада 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads