Лімфагрануламатоз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лімфагрануламатоз (хвароба Ходжкіна, лімфома Ходжкіна) — злаякаснае новаўтварэнне лімфоіднай тканкі. Апісаны англійскім урачом Т. Ходжкіным у 1832 годзе. Паходжанне невядома. Часцей хварэюць дзеці і маладыя людзі.
Адрозніваюць 4 стадыі лімфагрануламатоза:
- лакалізаваная — пашкоджанне аднаго або некалькіх сумежных груп лімфавузлоў
- рэгіянарная — пашкоджанне розных груп несумежных лімфавузлоў з аднаго боку дыяфрагмы (у грудной або брушной поласцях)
- генералізаваная — пашкоджанне толькі лімфтычнай сістэмы (лімфатычныя вузлы, селязёнка, міндаліны і г. д.)
- дысемінаваная — пашкоджанне усёй лімфтычнай сістэмы і ўнутраных органаў (лёгкіх, печані, нырак, касцей, мяккіх тканак, скуры і г.д.).
Лімфагрануламатоз можа працякаць з мясцовымі сімптомамі (павелічэнне лімфавузлоў) і з прыкметамі агульнай інтаксікацыі (павышэнне тэмпературы цела, хвалепадобная ліхаманка, адсутнасць апетыту, зніжэнне масы цела, сверб скуры, падскурныя кровазліцці, жаўтуха і інш.).
Лячэнне — комплексная хіміяпрамянёвая тэрапія.
Remove ads
Зноскі
- Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads