Ліпа драбналістая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліпа драбналістая
Remove ads

Ліпа драбналістая[1], Ліпа сэрцападобная[2] (Tilia cordata) — лістападнае дрэва сямейства ліпавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Ліпа сэрцападобная, ліпа[3][4], ліпнік[5][6].

Апісанне

Дрэва вышынёй да 25—30 м з шарападобнай кронай, чорнай, патрэсканай карой. Лісце чаргаванае, чаранковае, сэрцападобнае, з пілаватым краем. Кветкі жаўтавата-белыя, духмяныя, сабраныя па 5—15 у паніклыя паўпарасонікі. Прыкветны ліст зрастаецца з агульным кветаносам сваёй жылкай у ніжняй яе частцы. Плод — шарападобны арэшак.

Пашырэнне

Thumb
Паштовая марка Беларусі.

Расце ў зоне мяшаных і шыракалістых лясоў Еўропы, у Заходняй Сібіры да правабярэжжа Іртыша. Звычайна расце ўперамешку з іншымі пародамі, асабліва дубам.

Thumb
Кветкі ліпы.

Цвіце ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня, плады выспяваюць у жніўні — верасні.

Значэнне і выкарыстанне

Добры меданос. Адвар кветак ліпы выкарыстоўваюць як патагонны і жарапаніжальны сродак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads