Ліпа драбналістая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліпа драбналістая[1], Ліпа сэрцападобная[2] (Tilia cordata) — лістападнае дрэва сямейства ліпавых.
Remove ads
Назва
Апісанне
Дрэва вышынёй да 25—30 м з шарападобнай кронай, чорнай, патрэсканай карой. Лісце чаргаванае, чаранковае, сэрцападобнае, з пілаватым краем. Кветкі жаўтавата-белыя, духмяныя, сабраныя па 5—15 у паніклыя паўпарасонікі. Прыкветны ліст зрастаецца з агульным кветаносам сваёй жылкай у ніжняй яе частцы. Плод — шарападобны арэшак.
Пашырэнне

Расце ў зоне мяшаных і шыракалістых лясоў Еўропы, у Заходняй Сібіры да правабярэжжа Іртыша. Звычайна расце ўперамешку з іншымі пародамі, асабліва дубам.

Цвіце ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня, плады выспяваюць у жніўні — верасні.
Значэнне і выкарыстанне
Добры меданос. Адвар кветак ліпы выкарыстоўваюць як патагонны і жарапаніжальны сродак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
