Ліпнішкі

аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліпнішкіmap
Remove ads

Лі́пнішкі[2] (трансліт.: Lipniški, руск.: Липнишки) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Аліта. Адміністрацыйны цэнтр Ліпнішкаўскага сельсавета. Знаходзяцца за 14 км на паўднёвы захад ад Іўя; на аўтамабільнай дарозе Гродна — Ліда — Іўе.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

На пачатку XVI ст. Ліпнішкі трымаў у заставе Юрый Іванавіч Ільініч. Гэты дзяржаўны дзеяч выдаткаваў свае грошы на дзяржаўныя патрэбы, і з-за гэтага ў 1522 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары, сярод іншай маёмасці, пажыццёва надаў маёнтак Ліпнішкі Юрыю Ільінічу. У 1528 годзе Жыгімонт Стары перадаў паселішча Альберту Гаштольду за зняцце маскоўскай аблогі з Полацка і складанне міру з татарамі.

Thumb
Гарадскі герб з прывілею 1792

У XVI ст. Ліпнішкі атрымалі статус мястэчка і ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З XVII ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пацаў. Адначасна з Геранёнамі (1670) Ліпнішкі перадалі на размяшчэнне артылерыі. Пазней мястэчка перайшло да Сапегаў, Бяганскіх.

6 чэрвеня 1633 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ліпнішкам Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі вершнік з дзідай у руцэ»[3].

У 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацвердзіў Ліпнішкам гарадскія правы, у гэты час тут пачала працаваць цагельня.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ліпнішкі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце. Расійская імператрыца Кацярына II падаравала магдэбургскае мястэчка А. Безбародку, які прадаў іх у 1812 маршалку слонімскаму В. Пуслоўскаму, а яго сыны — Вольскім у 1849. У 1856 расійскі Сенат адхіліў прашэнне жыхароў Ліпнішак пра зацвярджэнне іх у мяшчанскім званні, на што местачкоўцы адмовіліся выконваць паншчыну. Арганізатараў выступлення кінулі ў вязніцу. У 1861 і 1862 адбыліся сялянскія хваляванні, жорстка здушаныя расійскімі карнымі войскамі[4].

У 1860-я, дзякуючы сваёй мураванай забудове, Ліпнішкі рэзка адрозніваліся ад іншых мястэчак Віленскай губерні. У гэты час тут было 105 будынкаў. Станам на 1886 у Ліпнішках рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў, існавала 12 крамаў, вадзяны млын і бровар. У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі.

У 1894 у Ліпнішках пад таемнай партыйнай мянушкай «Віктар» хаваўся ад расійскіх уладаў дзеяч правага крыла ППС Юзаф Пілсудскі. Менавіта Ліпнішкі ў мэтах канспірацыі абрала ППС для выпуску сваёй газеты.

17 красавіка 1919 у Ліпнішках адбылася сутычка паміж польскім 7-ы Палком люблінскіх уланаў пад камандаю маёра Януша Глухоўскага і аддзеламі Чырвонай Арміі, якія адыходзілі з Ліды па паразе ў бітве. Польская кавалерыя адсекла дарогу бальшавікам і прымусіла іх здацца. Палякі здабылі значную колькасць зброі і ўзялі ў палон салдат[5]. Мястэчка трапіла пад польскую адміністрацыю. У 1920 Ліпнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Ліпнішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 1940 сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 260 двароў, на 1999 — 596.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1886—740 чал. (474 каталікі і 266 іўдзеяў) у мястэчку Ліпнішкі і 40 чал. (усе каталікі) у фальварку Ліпнішкі[6]
  • XX стагоддзе: 1972—831 чал.; 1999—1480 чал.[7]
  • XXI стагоддзе: 2006—1450 чал.

Інфраструктура

У Ліпнішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка.

Славутасці

Thumb
Касцёл Св. Казіміра
Thumb
Капліца на могілках
  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
  • Капліца (XIX ст.)
  • Касцёл Св. Казіміра (1910)
  • Могілкі: яўрэйскія; каталіцкія, капліца (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Вольскіх (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Гандлёвыя рады
  • Сінагога
  • Сядзіба

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Ліпнішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2. С. 370.
  4. Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. ISBN 978-83-11-11934-5. — S. 90.
  5. Lipniszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 277.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads