Лісна (возера)
возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́сна — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі; паўночны бераг возера мяжуе з Себежскага раёнам Пскоўскай вобласці Расіі. Размешчана за 42 км на паўночны ўсход ад Верхнядзвінска, уваходзіць у Себежскую групу азёр.
Remove ads
Апісанне
Лісна адносіцца да ліку неглыбокіх азёр. Катлавіна падпруднага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень на 7,8 км. Берагавая лінія мае простыя і плаўныя абрысы. На захадзе і поўдні схілы надводнай часткі высокія (да 15—20 м), стромкія, нярэдка абрывістыя, паўднёва-заходнія дасягаюць вышыні 30 м і крута абрываюцца да зрэзу вады. Паўночныя і ўсходнія схілы не выяўленыя, забалочаныя, пакрытыя рэдкім сасновым лесам.
У паўднёвай частцы возера маецца даволі буйны востраў, які аддзяляе ад асноўнага люстэрка інтэнсіўна зарастаючы заліў.
Праз возера працякае рака Свольна (басейн Заходняй Дзвіны). З Асвейскім возерам злучаецца праз канал Дзегцяроўку і раку Старая. Упадае Паплаўская канава з возера Белае[1], ручай з возера Малы Тучок, ручаі.
Remove ads
На возеры
На беразе возера знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- Вёска Валясы
- Вёска Дзянісенкі
- Вёска Залучча, Верхнядзвінскі раён
- Вёска Лісна
- Вёска Малашкава
- Вёска Мыленкі
На беразе возера, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзянісенкі знаходзіцца курганны могільнік крывічоў (X—XII ст.)[2].
Раслінны свет
Невялікія глыбіні возера і шырокая літараль спрыяюць інтэнсіўнаму зарастанню возера. Паласа расліннасці практычна паўсюдна дасягае 100—200 м. Суцэльнае зарастанне адзначана ў заліве ля ўсходняга берага, які практычна цалкам аддзелены ад возера востравам. Глыбіня распаўсюджвання падводных макрафітаў дасягае 2 м, і толькі зрэдку да 2,6 м.
Жывёльны свет
Іхціяфаўна возера ляшчова-шчупакова-лінёвая. Акрамя таго, у возеры водзяцца акунь, плотка, судак, сом, вугор, карась. Вядзецца перыядычны прамысловы лоў рыбы.
Экалогія

Берагі возера слаба заселеныя. У межах вадазбору адсутнічаюць прамысловыя прадпрыемствы, а шырокая паласа лесу вакол затрымлівае сельскагаспадарчае забруджванне. Усё гэта абумоўлівае высокую якасць вады і прыцягвае турыстаў.
З 1995 па 1999 год возера і навакольныя лясы ўваходзілі ў склад ландшафтнага заказніка «Чырвоны бор». З 2000 года возера з тэрыторыяй заходняга і паўднёвага берагоў адносяцца да Асвейскага ландшафтнага заказніка.
Remove ads
Гаспадарка
Водныя рэсурсы возера заарандаваныя ТАА «Інтэрсервіс» (Наваполацк). З гэтай прычыны аматарская лоўля рыбы ў возеры абмежаваная.
Зноскі
- Ліст карты O-35-141. Выданне 1978 года. (руск.)
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads