Людміла Іванаўна Златава
спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Іванаўна Златава (22 лістапада 1937, Чыта — 2023[1]) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1980)[2].
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння Маскоўскай кансерваторыі ў 1962 годзе, у 1962—1991[3] гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1991—1993 гадах — дырэктар опернай трупы тэатра[4].
Творчасць
Свабодна валодае лёгкім, рухомым голасам, арганічна ўжываецца ў характары сваіх гераінь[2].
Выканала ролі Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага)[5], Ірыны, Маці («Калючая ружа» і «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Ганначкі («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава ). Сярод партый класічнага рэпертуара: Марфа, Шамаханская царыца («Царская нявеста » і «Залаты пеўнік » М. Рымскага-Корсакава), Цэрліна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Разіна («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Нарына («Дон Паскуале » Г. Даніцэці), Джыльда, Віялета («Рыгалета» і «Травіята» Д. Вердзі), Мімі і Мюзета («Багема » Д. Пучыні), Маргарыта («Фаўст » Ш. Гуно), Мікаэла, Лейла («Кармэн» і «Шукальнікі жэмчугу » Ж. Бізэ)[2].
Выступала ў канцэртах. Гастралявала ў ВНР, ГДР, ПНР, ЧССР, у Францыі і Егіпце[2].
Remove ads
Зноскі
- На 86-м году жизни скончалась народная артистка Беларуси Людмила Златова (руск.). СБ. Беларусь сегодня (18 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2023. Праверана 27 кастрычніка 2024.
- Златова Людмила Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 246. — 737 с.
- Златава Людміла Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads