Старая Мыш
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стара́я Мыш[1] (трансліт.: Staraja Myš, руск.: Старая Мышь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўночны захад ад Баранавічаў, на рацэ Мышанцы.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя пад назвай Мыш, велікакняжацкая (дзяржаўная) уласнасць. З 1568 года ўладанне Яна Караля Хадкевіча, які недалёка ад паселішча, на правым беразе ракі Мышанкі, пабудаваў Мышскі замак. Замкавыя ўмацаванні былі пазначаны на карце Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя. Разбураны ў 1654 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерняў.
У пачатку XX стагоддзя маёнтак Старая Мыш, у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 128 жыхароў. Побач з маёнткам знаходзілася сяленне Мыш: 2 двары, 11 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, фальварак Старая Мыш у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].
Remove ads
Інфраструктура
- Магазін
Насельніцтва
- 4 дамы, 23 жыхары (1921)
- 32 жыхары (1939)
- 85 жыхароў (1959)
- 187 жыхароў (1970)
- 32 двары, 54 жыхары (1998)
- 18 гаспадарак, 34 жыхары (2005)
Славутасці
- Гарадзішча перыяду сярэднявечча (XVI стагоддзе), за 0,1 км на поўдзень вёскі, на правым беразе ракі Мышанкі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000067
- Бровар і спіртапрыёмнік
- Гарадзішча
- Спіртапрыёмнік
- Бровар
- Частка архітэктурнага дэкору
- Поле
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads