Магільна (Смаленская вобласць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Магільна (руск.: Могильно) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Круглоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 197 жыхароў (2007).

Хуткія факты Магільна, Краіна ...

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на захад ад Рудні, у 8 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Заальшанка. У 6 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Remove ads

Гісторыя

У 1674 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтка Любавічы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[1].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[2]

Remove ads

Зноскі

  1. НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 4, с. 5
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads