Магілёўскае электрадэпо (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магілёўскае электрадэпо (Мінск)map
Remove ads

«Магілёўскае» (ЦЧ-2) — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, абслугоўвае Аўтазаводскую лінію і Зеленалужскую лінію. Было адкрыта 1 верасня 2003 года.

Хуткія факты Электрадэпо «Магілёўскае», Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Будаўніцтва новага корпуса

Дэпо было пабудавана ў 2003 годзе ў складзе 4-й чаргі будаўніцтва Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Увод яго ў эксплуатацыю значна палегчыў жыццё працаўнікам метрапалітэна і вырашыў шмат праблем рамонту і адстою рухомага саставу метрапалітэна: раней абедзве лініі абслугоўвала адзінае дэпо «Маскоўскае».

Да 1 чэрвеня 2009 года выкарыстоўваліся чатырохвагонныя цягнікі, затым лінію сталі абслугоўваць 29 пяцівагонных саставаў і адзін рэзервовы вагон.

У красавіку 2019 года ў дэпо з’явіўся першы Stadler M110/M111 у Мінскім метрапалітэне.

З 6 лістапада 2020 года ЦЧ-2 Магілёўскае пачало абслугоўваць Зеленалужскую лінію да адкрыцця Слуцкага электрадэпо[1].

Remove ads

Абслугоўваемыя лініі

Больш інфармацыі #, Лінія ...

Дэпо злучана дзвюма аднапутнымі СЗГ са станцыяй Магілёўская.

Рухомы састаў

Больш інфармацыі Тып, Перыяд ...

ЦЧ-2 абслугоўвае вагоны мадэлі 81-717.5/81-714.5, 81-717.5 М/714.5 М (неафіцыйная назва «Нумарныя»), а таксама 81-540б/541б вытворчасці Мыцішчанскага машынабудаўнічага завода і Вагонмаша. Дэпо абслугоўвае і сучасныя цягнікі Stadler M110/M111, 6 чатырохвагонных для Зеленалужскай лініі і 4 пяцівагонных для Аўтазаводскай.

Усяго электрадэпо «Магілёўскае» мае 36 пяцівагонных саставаў (181 вагон) і 6 чатырохвагонных саставаў (24 вагоны)[2].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads