Фрунзенская (станцыя метро, Мінск)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрунзенская (трансліт.: Frunzienskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі. Размяшчаецца паміж станцыямі «Маладзёжная» і «Няміга». Да адкрыцця ў 1995 годзе другога участка Аўтазаводскай лініі «Фрунзенская» была канцавой.
Да 1990 года станцыю планавалася назваць «Юбілейнай», бо яна размяшчаецца побач з Юбілейнай плошчай (Фрунзенскі раён Мінска). Аднак у выніку станцыя была названа ў гонар М. Фрунзэ.
Станцыя «Фрунзенская» пабудавана па праекце архітэктараў М. Лапато, У. Шкарупіна, пры ўдзеле У. Целяпнёва і мастака Л. Зільбера[1].
Remove ads
Канструкцыя
Станцыя аформлена ў савецкім стылі. Тарцы станцыі ўпрыгожаны латуннымі мастацкімі кампазіцыямі. Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах, на ўсходзе — пад перакрыжаваннем вуліц Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, Кальварыйская, Сухая, на захадзе пад вуліцай Кальварыйскай.
Фотагалерэя
- Пуць з боку «Нямігі»
- Назва станцыі на пуцявой сцяне
- Усходні выхад
- Скульптурныя дэталі
- Заходні выхад
- Скульптуры над заходнім выхадам
Зноскі
- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads