Майсей Альбертавіч Габрыловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Майсей Альбертавіч Габрыло́́віч (3 кастрычніка 1912, Рыга — 8 красавіка 1968) — вучоны ў галіне гігіены. Доктар медыцынскіх навук (1964). Прафесар (1965).
Remove ads
Біяграфія
М. А. Габрыловіч нарадзіўся ў горадзе Рыга (Латвія). У 1934 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім. У 1935—1936 гг. Працаваў санітарным урачом, начальнікам акруговай малярыйнай станцыі ў Мазыры. У 1938—1941 гг. навучаўся ў аспірантуры Мінскага медыцынскага інстытута. У 1945 годзе працаваў начальнікам абсервацыйнага пункта ў горадзе Арол, у 1941—1943 гг. дзяржаўным інспектарам і загадчыкам лабараторыяй Народнага камісарыята аховы здароўя Мардоўскай АССР у Саранску. У 1943—1944 гг. асістэнт кафедры гігіены Яраслаўскага медыцынскага інстытута. У 1944 годзе дзяржаўны санітарны інспектар у Мазыры, у 1944—1947 гг. дзяржаўны інспектар Народнага камісарыята аховы здароўя БССР і на пасадзе асістэнта кафедры гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1947—1960 гг. на пасадзе намесніка дзяржаўнага інспектара Міністэрства аховы здароўя БССР і дацэнт кафедры гігіены Мінскага медыцынскага інстытута. У 1960—1968 гг. загадчык кафедрай гігіены ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1963 года — дэкан тэрапеўтычнага факультэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
М. А. Габрыловічу належаць навуковыя працы па гігіене, планіроўцы сельскіх населеных пунктаў, камунальнай гаспадарцы.
Сярод апублікаванага:
- Санітарнае добраўпарадкаванне калгасных паселішчаў БССР. — Мн., 1946.
- Санітарная ахова глебы. — Мн., 1959.
- Благоустройство села. — Мн., 1966.
- Асабістая гігіена — аснова здароўя. — Мн., 1960.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 413.
Спасылкі
- Габрилович Моисей Альбертович Архівавана 17 чэрвеня 2021. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Габрыловіч, Майсей Альбертавіч (доктар медыцынскіх навук; 1912—1968) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads