Макар Яфімавіч Міхалёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макар Яфімавіч Міхалёў (руск.: Макар Ефимович Михалёв; 14 мая 1908, м. Насовічы, цяпер Гомельская вобласць Беларусі — 2 красавіка 1995, Новасібірск) — савецкі канструктар, галоўны канструктар і начальнік ВКБ Новасібірскага прыборабудаўнічага завода (1959—1969), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 мая 1908 года ў мястэчку Насовічы сучаснай Гомельскай вобласці Беларусі[1].
У 1934 годзе скончыў Маскоўскі геадэзічны інстытут, пасля чаго ўладкаваўся на Новасібірскі прыборабудаўнічы завод (майстар, канструктар)[1].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны — кіраўнік распрацовак аптычнага абсталявання для дзеючай арміі, канструктар аптычных стэрэадальнамераў (паводле даных на 2000 год, некаторыя з гэтых прыбораў усё яшчэ знаходзіліся на ўзбраенні Расіі)[1].
Ініцыятар і ўдзельнік звыш 150 распрацовак вырабаў грамадзянскага і спецыяльнага прызначэння. Унёс вялікі ўнёсак у развіццё ВКБ, у прыватнасці, яго доследна-вытворчай базы[1].
Пахаваны на Заяльцоўскіх могілках Новасібірска (квартал 52н).
Remove ads
Узнагароды
Ганараваны ордэнаў Чырвонай Зоркі (1945), «Знак Пашаны» і медалі. У 1951 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за распрацоўку спецыяльнай тэхнікі[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads