Макар Яфімавіч Міхалёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Макар Яфімавіч Міхалёў (руск.: Макар Ефимович Михалёв; 14 мая 1908, м. Насовічы, цяпер Гомельская вобласць Беларусі — 2 красавіка 1995, Новасібірск) — савецкі канструктар, галоўны канструктар і начальнік ВКБ Новасібірскага прыборабудаўнічага завода (1959—1969), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951)[1].

Хуткія факты Макар Яфімавіч Міхалёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 мая 1908 года ў мястэчку Насовічы сучаснай Гомельскай вобласці Беларусі[1].

У 1934 годзе скончыў Маскоўскі геадэзічны інстытут, пасля чаго ўладкаваўся на Новасібірскі прыборабудаўнічы завод (майстар, канструктар)[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны — кіраўнік распрацовак аптычнага абсталявання для дзеючай арміі, канструктар аптычных стэрэадальнамераў (паводле даных на 2000 год, некаторыя з гэтых прыбораў усё яшчэ знаходзіліся на ўзбраенні Расіі)[1].

Ініцыятар і ўдзельнік звыш 150 распрацовак вырабаў грамадзянскага і спецыяльнага прызначэння. Унёс вялікі ўнёсак у развіццё ВКБ, у прыватнасці, яго доследна-вытворчай базы[1].

Пахаваны на Заяльцоўскіх могілках Новасібірска (квартал 52н).

Remove ads

Узнагароды

Ганараваны ордэнаў Чырвонай Зоркі (1945), «Знак Пашаны» і медалі. У 1951 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за распрацоўку спецыяльнай тэхнікі[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads