Насовічы

аграгарадок у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Насо́вічы[2] (трансліт.: Nasovičy, руск.: Носовичи) — аграгарадок (з 2010 года)[3] у Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Насовіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Добруш, за 30 км ад Гомеля, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка, каля ракі Вуць[4]. Прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі на лініі Куток — Гомель.

Гісторыя

Згадваецца ў канцы XVI ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года ў Расійскай імперыі. З 1886 года мястэчка, цэнтр воласці ў Гомельскім павеце. Дзейнічалі 2 школы, бальніца, вінакурны завод, крама, царква. З 8 снежня 1926 г. да 4 жніўня 1927 г. вёска Насовічы была адміністрацыйным цэнтрам Насовіцкага раёна. З 1927 года Насовічы — цэнтр сельсавета ў Гомельскім, з 1931 года ў Церахоўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі 56 жыхароў вёскі, 155 чалавек вывезлі ў Германію, у верасні 1943 г. вёску спалілі[4]. З 1954 года Насовічы ў Добрушскім раёне, цэнтр сельсавета.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1886 год — 1378 жыхароў, 239 двароў[4].
  • 1999 год — 1701 жыхар, 663 двары[4].

Памятныя і гістарычныя мясціны

Remove ads

Вядомыя асобы

  • Макар Яфімавіч Міхалёў (1908-1995) — савецкі канструктар.
  • Георгій Сцяпанавіч Раманчыкаў (1905—1993) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
  • Арон Залманавіч Раскін (1910—1986, Масква) — літаратурны крытык[5]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads