Максім Уладзіміравіч Маісееў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Маісееў (нар. 8 лютага 1987) — беларускі футбаліст, брамнік.
Remove ads
Клубная кар’ера
З 2006 гуляў за дубль «Віцебска». У 2009 годзе выступаў у арэндзе ў «Белшыне», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. Пазней гуляў таксама за мазырскую «Славію» і «Смаргонь». Улетку 2011 года вярнуўся ў «Віцебск», дзе стаў другім брамнікам пасля Юрыя Васюціна. 27 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць БАТЭ (2:2)[1].
Да восені 2012 года заставаўся ў камандзе, хоць і не выходзіў на поле. Пазней быў вымушаны спыніць кар’еру, каб працаваць па размеркаванні па заканчэнні ВДТУ[2]. У пачатку 2014 года вярнуўся ў «Віцебск» і зноў стаў другім брамнікам. Разам з камандай выйшаў у Вышэйшую лігу, у сезоне 2015 застаўся другім брамнікам, ужо пасля Дзмітрыя Гушчанкі.
У студзені 2016 года прыняў рашэнне аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[3].
У 2021 годзе ў якасці аматара стаў выступаць у Другой лізе за віцебскі «Газавік».
Remove ads
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads