Мак снатворны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мак снатворны[1] (Papaver somniferum) — старажытная культурная расліна сямейства макавых, дзікарослая не трапляецца.
Remove ads
Назва
Мак снатворны, відук, мак праўдзівы[2], мак-самасей[3], мак, харошы мак[1], мак-цякун[4].
Батанічнае апісанне
Шызая аднагадовая расліна вышынёй 80—150 см, з млечным сокам, стрыжнёвым коранем і прамастойным слабагалінастым сцяблом. Лісце падоўжана-яйцападобнае, надрэзана-лопасцевае, з хвалістымі востра- і няроўназубчастымі краямі; верхняе сядзячае, сцяблоабдымнае, з сэрцападобнай асновай, ніжняе кароткачаранковае, у разетцы. Кветкі буйныя, адзіночныя (да 20 на адной расліне), рознага колеру (белы, ружовы, светла-фіялетавы, пурпуровы або ярка-чырвоны), простыя, іншы раз махрыстыя, з доўгімі (4—6 см) пялёсткамі, часта з цёмна-фіялетавай, цёмна-чырвонай або светлай плямай каля іх асновы. Каробачка голая, шырокаяйцападобная або акруглая, з 7—15-прамянёвым рыльцам. У насенні 40—55 % тлустага алею. Млечны сок ядавіты, багаты алкалоідамі.
Remove ads
Пашырэнне
Радзіма — Міжземнамор’е. Культывуецца як каштоўная лекавая (медыцынская сыравіна для атрымання опію), дзеля насення (атрымліваюць алей і гатуюць розныя кулінарныя вырабы) і дэкаратыўная (мае шматлікія прыгожыя сарты) расліна. На Беларусі сустракаецца ў агародах, каля жылля, як пустазелле на палях, засмечаных месцах; цвіце ў чэрвені—ліпені.
З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[5].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads