Чапараль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чапараль
Remove ads

Чапараль (чапарэль, ісп.: chaparral, ад chaparro — «зараснікі хмызняковага дуба») — тып субтрапічнай жорсткалістай кустовай расліннасці. Распаўсюджаны ў вузкай паласе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Каліфорніі і на Поўначы Мексіканскага нагор'я, на вышыні 600—2400 м.

Thumb

Падобныя біёмы знаходзяцца і ў чатырох іншых рэгіёнах Міжземнаморскага клімату ва ўсім свеце, у тым ліку Міжземнаморскага басейна (дзе ён вядомы як маквіс, макі, maquis), цэнтральнай частцы Чылі (дзе ён называецца Matorral), у Капскай вобласці ПАР (мыс Добрай Надзеі) (вядомы там як фінбош) і на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе Аўстраліі.

Адсутнасць дрэў не звязана з дзейнасцю чалавека, хоць шэраг даследчыкаў разглядае чапараль, падобна маквісу, як стадыю дэградацыі дубовых вечназялёных лясоў. Зараснікі чапараля дасягаюць у вышыню 3-4 м.

Найбольш тыповай для чапараля з'яўляецца Adenostoma fasciculatum, якая ўтварае чыстыя натуральныя насаджэнні. Шырока распаўсюджаны зараснікі хмызняковых вечназялёных дубоў, талакнянак (18 відаў), прадстаўнікоў родаў сумах, Ceanothus (25 відаў) і іншыя. Ля верхняй мяжы чапараля павялічваецца доля лістападных відаў дуба, іргі, Cercis.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads