Малое Вольжава

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малое Вольжава[1], Малое Ольжава — вёска ў Беларусі, у Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад горада Ліда.

Remove ads

Гісторыя

Польскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава, а таксама Малое і Вялікае Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Малое Ольжава належала пані Раклёвай.

У вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 годзе ў лідскай парафіі згадваецца двор Нелюбоўскага, Альшэўскага, падстолія лідскага. Дарога з Ліды да Белагруды цягнулася каля Раклёўцаў далей на Ольжаў-Нелюбоўскі[2].

На пачатку ХХ ст. вядома як фальварак Маўрасаў Тарноўскай воласці Лідскага павета, 41 жыхар, 300 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета, 3 жылых пабудовы, 53 жыхары.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — 53 чал.
  • 1996 год — 56 чал. (27 двароў)
  • 2004 год — 34 чал. (21 двор)
  • 2009 год — 24 чал.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads