Раклёўцы

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раклёўцы[1] (трансліт.: Raklioŭcy, руск.: Реклёвцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад Ліды. Рэльеф раўнінны. На поўнач і ўсход ад вёскі — лес. На захадзе мясцоваць меліяраваная.

За 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчаны чыгуначны прыпыначны пункт Раклёўцы на лініі Ліда — Масты. Паблізу праходзіць шаша М6 Мінск—Гродна.

Гісторыя

Шляхціч Станіслаў Якубавіч Раклевіч 30 кастрычніка 1556 г. атрымаў прывілей на вольную карчму ў сваім маёнтку — вёсцы Раклевічы. Землеўладальнік прасіў у вялікага князя дазволу пабудаваць карчму, каб гандляваць у ёй півам, мёдам, «горелкою шинъковати». Вялікі князь улічыў, што яго гаспадарчых корчмаў тут няма, і дазволіў Раклевічу пабудаваць карчму[2].

У Падымным тарыфе 1775 г., у Лідскай парафіі згадваецца вёска Раклёўцы паноў Альшэўскіх, у якой 10 дымоў. У вопісах парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. у лідскай парафіі — Раклёўцы, вёска і карчма пана Альшэўскага, падстолія Лідскага. Згадана тут, што дарога да Белагруды цягнецца каля Раклёўцаў на Ольжаў-Нелюбоўскі (Малое Ольжава).

З 1795 — у Расійскай імперыі. У 1861, пасля скасавання прыгону, утворана Тарноўская воласць, куды ўвайшлі і Раклёўцы.

З верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Вольшаўскім сельсавеце. Побач згадваецца чыгуначная казарма (2 жыхары). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 149 жыхароў, 22 двары.
  • 1909 год — 173 жыхары, 12 двароў, 23 сям’і.
  • 1921 год — 193 жыхары, 31 двор.
  • 1940 год — 180 жыхароў, 47 двароў.
  • 1960 год — 195 жыхароў.
  • 1992 год — 97 жыхароў, 50 гаспадарак.
  • 2004 год — 72 жыхары, 41 гаспадарка.
  • 2009 год — 60 жыхароў.
  • 2012 год — 51 жыхар, 34 гаспадаркі.
  • 2015 год — 42 жыхары, 27 гаспадарак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads