Малыя Шчытнікі

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Малыя Шчытнікіmap
Remove ads

Малы́я Шчы́тнікі[1] (трансліт.: Malyja Ščytniki, руск.: Малые Щитники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 23 кіламетры на поўнач ад Брэста, 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў Берасцейскім старостве, належала зямянам Гарнастаевым. У 1742 годзе ў прысядзібным парку пабудаваны з цэглы невялікі касцёл.

Thumb
Сядзіба ў 1893 годзе

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пан Ф. Паніхвіцкі сумесна з мясцовым святаром А. Будзіловічам пабудаваў мураваную праваслаўную царкву з драўлянай званіцай. У 1886 годзе сяло, цэнтр маёнтка Шчытнікі; 96 мужчын, 102 жанчыны. У 1890 годзе маёнтак належаў пані В. Дхумоўскай, якая мела, якая мела 437 дзесяцін зямлі.

Thumb
Уязная брама і сядзіба на здымку, зробленым да 1939 года

У 1905 годзе вёска (78 жыхароў) у Лышчыцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 63 гаспадаркі, 134 жыхары (2005)
  • 31 двор, 137 жыхароў (1921)
  • 47 двароў, 235 жыхароў (1941)
  • 234 жыхары (1959)
  • 163 жыхары (1970)
  • 63 гаспадаркі, 116 жыхароў (1997)

Славутасці

Thumb
Сучасны выгляд перабудаванай сядзібы
Thumb
Мемарыяльны камень Казіміру Лышчынскаму

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads