Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры барока. Знаходзіцца ў парку на тэрыторыі былой сядзібы ў в. Малыя Шчытнікі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1742 годзе з цэглы як невялікі прысядзібны касцёл. Забраны ў праваслаўе ў 1864 годзе. У 1918 годзе быў вернуты католікам як прыходскі касцёл Сэрца Ісуса. 3 1990-х гадоў дзейнічае як царква.
У 1988 годзе побач з царквой устаноўлены камень, на якім высечаны словы беларускага мысліцеля К. Лышчынскага: «О падарожны! Не міні гэтых камянёў. Ты на іх не спатыкнешся, калі не спатыкнешся на ісціне. Усвядоміш ісціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта мана. Вучэнне мудрацоў — свядомы падман».
Remove ads
Архітэктура
Кампактны прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады насычаны архітэктурнай крапоўкай — лапаткамі паміж высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі бакавых фасадаў. Галоўны фасад завершаны 3-вугольным з «заломам» франтонам з лучковым акном і круглай люкарнай па восі. Галоўны ўваход вырашаны нізкім прытворам, кампазіцыя якога паўтарае галоўны фасад. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.
Remove ads
Інтэр'ер
Архітэктурная пластыка інтэр'ера абмежавана 2 пілястрамі абапал увахода і 2 лучковымі нішамі на алтарнай сцяне. Зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем. Над уваходам размешчаны хоры на 2 драўляных слупах.
Літаратура
- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі)
- Свята-Пакроўская царква ў в. Малыя Шчытнікі
- Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Малыя Шчытнікі) на сайце «Архіварта»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads