Уладзімеж Цімашэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімеж Цімашэвіч
Remove ads

Уладзімеж Цімашэвіч (13 верасня 1950, Варшава, Польшча) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, выкладчык.

Хуткія факты Уладзімеж Цімашэвіч, 47-ы Старшыня Савета Міністраў Польшчы ...

У часы Польскай Народнай Рэспублікі з'яўляўся старшынёй Аб'яднання польскіх студэнтаў у Варшаўскім універсітэце і членам ПАРП. Пасля скасавання ПНР ён не ўступіў у створаную ў 1990 годзе Сацыял-дэмакратычную партыю Польшчы, але ў 1999 годзе стаў членам Саюза дэмакратычных левых сіл. Быў прэм'ер-міністрам Польшчы ў 19961997 гадах. Быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Лешака Мілера (20012004), а затым ва ўрадзе Марака Белькі (2004—2005). Маршал (старшыня) Сойма Польшчы (2005) і адзін з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў 1990 (у першым туры атрымаў 9,21 % і заняў 4 месца) і 2005 (адмовіўся). Пасля 2005 года не прымаў удзелу ў палітыцы.

У кастрычніку 2007 года быў, аднак, абраны ў Сенат як адзіны беспартыйны кандыдат.

Remove ads

Сям’я

Сын Марыяна і Рэнаты Цімашэвічаў. Сям’я маці паходзіць з Валыні, бацькі — з Ваўкавыска, адкуль падчас Першай сусветнай вайны эвакуіравалася ў Сімбірск, дзе і нарадзіўся Марыян Цімашэвіч, будучы польскі ваенны, палкоўнік. Сёння ў Беларусі пражывае вельмі шмат сваякоў Уладзіміжа Цімашэвіча[2]. У 1972 Уладзіміж ажаніўся з Барбарай Апановіч з Падляшша, мае з ёй дачку Малгажату і сына Тамаша.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads