Марыя Голуб-Бучынская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Голуб-Бучынская (1893, вёска Невярышкі, Віленскі павет, Віленская губерня — 1939, Прага, Чэхаславакія) — беларуская літаратарка, паэтка і асветніца.
Remove ads
Біяграфія
Год нараджэння Марыі Голуб прыблізны — лічыцца, што яна нарадзілася каля 1893 года[1]. У 1913 годзе жыла і настаўнічала ў Варшаве, дзе пазнаёмілася з Зоськай Верас[2]. У 1914 годзе разам з маці, сястрой і братам пераехала ў Петраград. Працавала ў польскай школе.
З 1920-х гадоў жыла ў Празе, дзе навучалася на доктарку. У 1925 годзе выйшла замуж, змяніўшы прозвішча на падвойнае: Голуб-Бучынская.
Як урач займалася пытаннямі санітарыі і гігіены, лячэннем і прафілактыкай сухотаў. Працавала ў санаторы Альберцінум (Жамберк, Чэхаславакія).
У верасні 1939 года ў Празе, прыгнечаная пачаткам Другой сусветнай вайны, скончыла жыццё самагубствам[3].
Remove ads
Дзейнасць
Падчас працы ў Петраградзе была актыўнай удзельніцай Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.
Мастацкія творы Марыі Голуб-Бучынскай адрасаваныя пераважна дзецям. У 1926—1927 гадах яна была самай актыўнай аўтаркай дзіцячага дадатку «Зорка» ў віленскай газеце «Biełaruskaja Krynica». Друкавала пад псеўданімамі Niawieryskaja i Hałubka, а таксама крыптанімамі N-ja i H-ka вершы і апавяданні — як свае ўласныя, так і перакладзеныя з чэшскай, украінскай і сербскай моў.
У суаўтарстве з Зоськай Верас выдала ў 1927 годзе кнігу «Садок для нашых дзетак», куды ўвайшлі вершы, апавяданні і круцігалоўкі[4].
Для дарослых пісала артыкулы і брашуры на тэму здароўя, гігіены, таксама фізічнага выхавання.
Таксама перакладала мастацкія творы, якія друкавала ў выданнях «Жаноцкая справа», «Шлях моладзі» і «Biełaruskaja Krynica»[5].
Remove ads
Працы
- Алкаголь і барацьба з ім. — Вільня, 1926.
- Садок для нашых дзетак. — Вільня, 1927.
- Што такое сухоты (тубэркулёза) і як з імі змагацца? — Вільня, 1932.
Зноскі
- Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, С. 285.
- Зоська Верас, Выбраныя творы. Мінск, Беларуская навука, 2015, С. 89.
- Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / уклад., камент. А. Данільчык, В. Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, С. 285.
- В. Ждановіч, «Як блудзячая зорка, пройдзе вобраз чыйсь…»: Лісты Марыі Голуб // Шляхам гадоў, Мінск, Мастацкая літаратура, 1993.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads