Невярышкі (Віленскі раён)
вёска ў Віленскім павеце Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Невярышкі або Няверышкі[1][2] (літ.: Nevieriškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ Вільня. Уваходзіць у склад Лаварышкаўскай сянюніі. Месціцца за 1 км на поўдзень ад Лаварышак.
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскай губерні. Пасля 1863 года ў Міцкунскай воласці Віленскага павета.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Невярышкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Невярышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Невярышак атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята БНР[3]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Невярышкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе Польшчы, у складзе сельскай гміны Міцкуны Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь. У 1920-я гады ў вёсцы актыўна распаўсюджваўся беларускі рух[1].
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагаворам аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Невярышкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Марыя Голуб-Бучынская (1893—1939) — беларуская літаратарка, паэтка, асветніца.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads