Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч (партыйныя псеўданімы: Рэгіна, Ванда, Вянеда;[4] 4 студзеня 1865, в. Цаперка Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці — 1887, Краснаярск) — дзеяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка[5]. Актыўны дзеяч і член ЦК I Пралетарыята .
Remove ads
Біяграфія
Па мацярынскай лініі паходзіць з роду Касцюшкаў. З 1874 года жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўніцы. З верасня 1882 года працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганізацыяй партыі «Пралетарыят»[4]. У пачатку 1884 года ўступіла ў самую партыю і ўзначаліла Таварыства. У ліпені 1884 года пасля масавых арыштаў кіраўнікоў партыі ўзначаліла яго ЦК[5].
Арганізавала выданне партыйнай газеты «Proletariat»[4], работу падпольнай друкарні. Наладзіла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамі Вільні, Мінска, Гродна, Брэста, Беластока, Магілёва, Нясвіжа, Слуцка[5].
30 верасня 1885 года арыштавана царскімі ўладамі[4] разам з братам Іванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі ў 1887 годзе выслана ў Сібір. У дарозе вяла «Дзённікі». Цяжка захварэла і, не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме[4][5].
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France Maria Bohuszewiczówna // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- Maria Bohuszewiczówna // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Maria Stefania Bohuszewiczówna // NUKAT — 2002.
- Богушевич Мария Владимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 66. — 737 с.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads