Мастаўляны (Падляскае ваяводства)
вёска ў Падляскім ваяводстве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мастаўля́ны (польск.: Mostowlany) — вёска ў Польшчы, на левым беразе ракі Свіслач, на мяжы з Беларуссю. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, частка вясковай гміны Грудак. Размешчана за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы 65.
Remove ads
Гісторыя
У 1835 годзе бацька Кастуся Каліноўскага, Сымон Каліноўскі заснаваў ткацкую «палатняную» фабрыку[2]. Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Гродне сведчаць, што ў 1840 годзе на фабрыцы налічвалася 12 станкоў, адзін майстар і 20 вольнанаёмных рабочых. Па словах С. Каліноўскага, запісаных падчас допыту па справе яго сына, ён «займаўся гаспадаркай і рукадзеллем», «вырабам сурвэтак і абрусаў»[3]. Прадпрыемства мела ўласнае кляймо на баваўняныя і ільняныя вырабы[2].
З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Мастаўлянскага сельсавета Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзена ПНР[4].
Remove ads
Насельніцтва
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года тут было 52 жыхары, усе праваслаўныя беларусы.[5]
Славутасці

- Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
- Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).
- Помнік Кастусю Каліноўскаму. Надпісы на помніку па-польску і па-беларуску лацінкай.
- Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага
- Капліца на могілках
Вядомыя асобы
- Віктар Отан Каліноўскі (1833—1862) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі, Літвы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads