Мацей Ратай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацей Ратай
Remove ads

Мацей Ратай (польск.: Maciej Rataj; 19 лютага 1884, Хлопы каля Львова — 21 чэрвеня 1940, Пальміры) — польскі палітык, член Сялянскай партыі.

Хуткія факты Мацей Ратай, прэзідэнт Польшчы ...
Remove ads

Біяграфія

Выпускнік Львоўскага ўніверсітэта, філосаф. Працаваў настаўнікам у Львове і Замасці. У 19191930 і 19341935 гадах быў дэпутатам сейма, у тым ліку — у 19221928 гадах — маршалам сейма. Двойчы быў выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны: у снежні 1922 года пасля забойства Нарутовіча і ў маі 1926 года пасля адстаўкі Вайцяхоўскага. У 19201921 гадах быў таксама міністрам па справах рэлігіі.

Пасля прыгнечання Польшчы ў Вераснёвай кампаніі быў членам падполля. Пасля пачатку нямецкай акупацыі Польшчы ў верасні 1939 года Ратай прадстаўляў Сялянскую партыю ў Пагаджальным камітэце палітычных партый. Актыўна падтрымліваў польскі эмігранцкі ўрад. У сакавіку 1940 года арыштаваны гітлераўцамі, расстраляны ў Кампіноскай пушчы каля вёскі Пальміры ў наваколлях Варшавы разам з іншымі вядомымі палякамі (Янушам Кусацінскім, Давідам Пшапюркам і іншымі спартсменамі, інтэлігентамі і палітыкамі).

У наш час магіла Мацея Ратая знаходзіцца на Пальмірскіх могілках.

Thumb
Магіла Мацея Ратая на Пальмірскіх могілках
Remove ads

У кіно

  • Збігнеў Замахоўскі («Варшаўская бітва 1920 года»)
  • Томаш Заліўскі («Смерць прэзідэнта», «Пераварот», «Адраджэнне Польшчы»)

Зноскі

  1. Maciej Rataj // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads