Габрыэль Нарутовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Габрыэль Нарутовіч
Remove ads

Габрыэль Нарутовіч (польск.: Gabriel Narutowicz) (17 сакавіка 1865, Цяльшэй, Ковенская губерня, цяпер Літва — 16 снежня 1922, Варшава, Польшча) — польскі дзяржаўны дзеяч, інжынер-канструктар.

Хуткія факты Габрыэль Нарутовіч, Прэзідэнт Польшчы ...

Вучыўся ў Пецярбургскім (1884—1886 гг.) і Цюрыхскім (1886—1891 гг.) універсітэтах. Праектаваў і кіраваў будаўніцтвам ГЭС у Швейцарыі, Італіі, Іспаніі. З 1908 г. прафесар Вышэйшай політэхнічнай школы ў Цюрыху. У Першую сусветную вайну ўзначальваў Польскі грамадскі камітэт у Цюрыху, быў членам дырэкцыі Генеральнага камітэта дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы, т.зв. камітэта ў Веве. З 1920 г. у Польшчы: міністр публічных работ (1920—1921 гг.), міністр замежных спраў (1922 г.). 9 снежня 1922 г. выбраны першым прэзідэнтам Польскай Рэспублікі пры падтрымцы левых, цэнтрыстаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей, што выклікала рэзкія нападкі правых. 16 снежня застрэлены на мастацкай выставе ў Варшаве нацыяналістам Элігіюшам Невядомскім.

Remove ads

Зноскі

  1. Gabriel Narutowicz // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q83365652'></a>
  2. Gabriel Narutowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads